[4Lines] Шосты нумар.

Day 2,040, 10:30 Published in Belarus Belarus by belriot


21 чэрвеня.

"Ці ёсьць сярод гульцоў паганцы?
Дазвольце іх павіншаваць,
бо сёньня ў іх будуць танцы -
дзень Перуна ўсім сьвяткаваць!"
© belriot

* * *



Шчасьця ўсім!

"Тут мудрагелісты вучоны
(напэўна ж, не зусім ён пень)
дакладна вылічыў, што сёньня
за цэлы год - найлепшы дзень!"
© belriot

* * *



Дзякуй сябру!

"Прапампаваў" сваю спортзалю!
Цяпер я рады бы ўдаў.
Ды дзякуй я сказаць жадаю
сябру, што золата дадаў!"
© belriot

* * *



Жарты пра зьнешнепалітычную напружанасьць.

"Зьбіраюцца вайною фіны -
ізноў кагосьці трэба біць...
Было б шмат лепей нашай бульбы
ды зь іх гарэлкай мірна піць!.."
© belriot

* * *



Чакайце новага нумару!

"Вось нумар ужо паўюбілейны
на вашых скончыўся вачах.
Ён як наступны ды папярэдні
патрэбу мае ў чытачах!

Таму падпісвайцеся, хлопцы,
а можаце й рэклямаваць -
і ад Шпіцбергена да Лётцаў
я рыфмай буду размаўляць!"
© belriot