[4Lines] Нумар пяць!

Day 2,039, 05:50 Published in Belarus Belarus by belriot


19 чэрвеня - Дзень Быкава!..

"Нас яго спадчыны сьвятой
ніхто ніколі не пазбавіць,
бо Быкаў - вечны наш герой!
Ушануем, хлопцы, яго памяць!..

Ён самым годным беларусам
быў! Лепшы сын сваёй краіны!
Я ім бясконца ганаруся!
Вы ж яго твораў не забылі?!"
© belriot

* * *



20 чэрвеня.

"У чэрвені ўжо дзень дваццаты:
сусьветны дзень уцекачоў,
што папсавалі сабе пяты;
ды дзень абараняць сланоў."
© belriot

* * *



Пра часовы перапынак

"Я не забыўся на вас, панства,
нікога я не рабаваў,
ды не падаўся ў паганства -
прабачце, я іспыт здаваў!"
© belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Вось нумар выйшаў ужо пяты!
Жадаю чытачам сказаць:
прыемна мне, што падпісантаў
ужо больш за гэту лічбу - пяць!"
© belriot