[4Lines] Чацвёрты нумар.

Day 2,037, 06:16 Published in Belarus Belarus by belriot


18 чэрвеня

"А сёньня Хаурват мы будзем
зораастрыйскі сьвяткаваць!..
Пара б ужо ў еСусьвеце
ўласных сьвятаў заснаваць 😉"
© belriot

* * *



Магчыма, жарт, магчыма - ...

"Шпіцберген зладзіў зноў паўстаньне,
на сьмерць ізноў пасланы войскі...
Прабач мяне, былы нарвежац -
ты, брат, зусім не Каліноўскі!"
© belriot

* * *



Жарты пра геройства

"Каторы дзень ваюю плённа,
аднак ад вынікаў самотна:
калі так пойдзе, героем бітвы,
напэўна, стану... пасьмяротна 😉"
© belriot

* * *



Жарты пра моц

"Гантэлі б памацней у залю,
цягліцы каб "напампаваць"😉!
Але ж дзе золата набрацца?..
Мо ўзяць рыдлёўку - ды капаць?!"
© belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Вось скончыўся чацвёрты нумар.
Наступны будзе ўжо пяты!
А вы пакуль што адпачніце
ад аўтара-дэгенерата! 😉"
© belriot