Міт і праўда Белаалбаніі

Day 2,987, 04:01 Published in Belarus Sweden by Anarkisto




Вы гатовыя, дзеці?

Я вас ня чую!

Хтооооооо?!
Хто абітае на бульбяным полі?
Ляк-сандр Доўгія-Вусы!
Пляшывец вядомы як папа Колі!
Ляк-сандр Доўгія-Вусы!
На выбарах перамагае заўжды?
Ляк-сандр Доўгія-Вусы!
Усім хто нязгодзен дае ён ...ды!

Ляк-сандр Доўгія-Вусы! Ляк-сандр Доўгія-Вусы!
Ляк-сааааандр Доўгія-Вусы!!!
Ыгы-гы, гы-гы, гы-гы!
Даляяяяяр ужо па двадцаць тры!



Вітаю, яснавяльможнае панства! Я не выпадкова распачаў чарговы выпуск чорнай праўды з гэтай народнай беларускай лічылачкі, бо сёньня гутарка нашая пойдзе пра наш родненькі беларуска-ліцьвінскі фальклор.
Аднойчы мы ўжо ўзгадвалі пра экзэмпляр старажытнабеларускага Лукангелія, што адшукалі ў нетрах адзічэлай за час скандынаўскага панаваньня е-Беланарвэгіі нашыя смелыя археёлагі. Нажаль, расшыфроўка гэтага старажытнага рэлігійнага тэксту прасоўваецца ня так хутка як хацелася бы, але як толькі у нашыя потныя далонькі патрапіць чарговая частка Лукангелія, мы адразу яго апублікуем.
Але этнаграфаархеялагічная экспедыцыя ў е-Беланарвегію не адзіны подзьвіг нашых даследчыкаў. Не адзін тыдзен пад агнём варожа настроеных горных плямёнаў е-Белаалбаніі яны капалі й накапалі доказы прысутнасьці старажытнабеларусскіх плямёнаў і на гэтай зямлі! Доказам таму служыць так званы міт аб Херакакеле. Даследчыкі заўважылі, што міт гэты зьвяртаецца да таго самага добра вядомага ўжо нам па Лукангелію вобраза героя із народа. Але, каб некаторыя несьвядомыя ашмянскія настаўнікі не абвінавацілі нас у дэлетанцтве, мы зьвернемся за тлумачэньнямі да спецыяліста, а дакладней да шырокавядомага ў вузкіх колах прафесара Албановіча (далей "праф.").



Карэспандэнт (далей "кар."):
- Аблвмн Абмвмнамввіч, патлумачце, калі ласка, нашым чытачам, што ж там адшукалі нашыя дасьледчыкі?
Праф.:
- У гарах Белаалбаніі мы адшукалі старажытнае бульбасховішча часоў першых ліцьвінскіх пасяленцаў, а ў гэтым бульбасховішчы выразаны на бульбяных скрыжалях найбольш поўны варыянт міта пра Херакакела.
Кар.:
- А што гэта за Херакакел такі? Мабыць, ня ўсе нашыя чытачы чулі пра яго.
Праф.:
- О! Чулі, безумоўна, усе, хоць і пад іншымі імёнамі. Гэты персанаж і зараз можна пачуць з кожнага праса, а ў дадзеным міце мы маем справу з адной зь яго найстаражытнейшых рэанкарнацыяў.
Кар.:
- Раскажыце нам хаця бы скарочана, калі магчыма, гэты міт.
Праф.:
- З задавальненьнем, але вымушаны папярэдзіць, што арыгінал напісаны на бажэсьцьвеннай высокай сельскагасударсьцьвенніцэ й таму я буду раз пораз пераходзіць на яе. Дык вось. Пачалося ўсё з таго, што ў мясцовага вярхоўнага баства Барыса-Перагаравержца нарадзіўся крыху незаконнанароджаны сын, які атрымаў мянушку Херакакел, але жонка Барыса пакрыўдзілася й прымусіла таго перадаць усю ўладу сыну іншай дзяўчыны з роду Саўкаідаў - пані Гэбне. Сын той нарадзіўся неданошаным і быў нягодны й пазногця нашага героя, але "дагавор дарожа дзеняг". Але Барыс-Перагаравержац ня быў бы вярхоўным баством, калі б не вымавіў "для любімага отпрыска ўмову - пасьля таго як той зробіць 12 подзьвігаў, то зможэт правеьсці чэсны ўсесаюзны плебесцыт і адзіржаць элегантную пабеду".
Кар.:
- І ўсе гэтыя 12 подзьвігаў нам вядомыя?
Праф.:
- Да, першым подзьвігам было стаць усенароднаізбраным легіцімным прэзідзентам, а дальше ўсё пашло как па маслу. Когда он в начале своего презідзентства прышол в Нацбанк, там былі рваныя мяшкі і крысы бегалі, а Херакакел зашыл мяшкі й пералавіл усіх крыс у эці мяшкі. Патом он ездзіл па палям і трогал каласы сваей шырокай мазолістай рукой, но прышлі неуцешыцельныя новасьці с МАЗа і тагда он памчался на МАЗ і ползал па нему на жываце пака он не заработал (жывот, канешне, а не МАЗ, бо здаўна вядома, што МАЗ, які працуе гэта сам па сабе міт). У качэстве чацьвёртага подзьвіга Херакакел паабешчал палажыць к новаму году на стол каждаму беларусу нармальныя чалавечэскія яйцы (і яму апяць нічога за гэта не было). После этава жыцелі Брэсцкай вобласьці папрасілі нашага героя даць ім дождзь і он дал ім дождзь!



Патом сталі жалавацца даяркі, што нет вады цёплай вечарам і оні не могут после работы прыйці дамой в пасьцель к мужу памыцца, і тахда Херакакел хераічэскі й жэстчайшэ вымыл усіх даярак і сталі ані чыстымі. Патом он паехал на Палессе атдахнуць, но і на отдыхе не смог не савершаць подзьвігі. Мала таво шта пака он ліцел в самалёце, то нашчытал 5000 утак, так ешчо патом, кагда он апусьціл палец у Прыпяць, то там сразу жэ паявілася рыба, каторай раньшэ па яго жа аўтарыцетнаму уцьверждзенію там не была.



В качэстве 8-га подзьвіга херакакел паабешчал палзці ў Расію на каленях, і нет самненій, што после ползаньня на жываце на МАЗе эці нескалька соцен кіламетраў да бліжайшага расейскага горада (Цьвер) сталі лёккай прагулкай для Херакакела. А када Херакакел прасматрывал ізбранныя сачыненія Быкава, то нашол там сьціхі, каторыя ні до, ні после его ніхто там не відзел.
После этава ему стало інцерэсна хто ж ему врот, а хто не врот і чтобы узнаць праўду он гераічэскі ў адзіночку ператрахіваў парламент, што безуслоўна можна назваць его дзесятым подзьвігам!
Канешна, немнога странна, што после этай важнай працэдуры парламент не заберэмянеў, а случылася ўсё саўсем наабарот і наш герой радзіл сына ад бога, што ня проста подзьвіг, а чуда, патаму как эта первый у історыі чэлавечэства случай, кагда сына ад бога радзіў мужчына, а не жэншчына!
Наканец самым глаўным і самым смелым подзьвігам стала абешчаніе населенію зарплаты "папіццот" і хоць нікакім папіццот там і не пахнет, а стаўкі па прэжнему хераічэскі, сісцемацічэскі і хаацічэскі паднімаюцца. Што ж у этам хераічэскава спросіце вы? А вы папробуйце самі так плюнуць у дзесяць міліёнаў чалавек, еслі такіе смелыя!
Кар.:
- Дзякуй, прафесар, за ваш цікавы расповяд ад імя ўсіх нашых чытачоў, але нават такі недасьведчаны ў гісторыі, міталёгіі ды этнаграфіі чалавек як я ня мог не заўважыць падабенства нашага айчыннага міта на міты е-Грэцыі. Ці не значае гэта, што й па Пелпанэсу прайшоўся некалі цяжкі бот ліцьвіна-цывілізатара?
Праф.:
- Вы маеце рацыю, і, магчыма, нам сапраўды мае сэнс пашукаць нашыя карані ў е-Грэцыі, заадно й грэкам было б карысна даведацца ў каго іх продкі вучыліся кашу варыць, але ё меркаваньне, што мясцовае насельніцтва, дарэчы даволі шматлікае, можа негатыўна ўспрыняць нашае мірнае даследчае памкненьне, як гэта было й у е-Нарвегіі, і ў е-Албаніі, дарэчы. Адсталыя народы, нажаль, успрымаюць нашыя мірныя даследчыя акцыі, як агрэсію, бо для іх навука гэта па-ранейшаму нешта сярэдняе паміж рытуальным танцам і малітвай чужароднаму баству. Аднак, безумоўна, Ангры Беларусь рыхтуе новыя экспедыцыі ў тыя краіны, дзе яшчэ не шукалі слядоў прысутнасьці старажытных беларусаў. Мажліва на гэты раз гэта будзе ўжо на іншых кантынентах, бо ўжо й так зразумела хто заклаў фундамент усіх асноўных эўрапейскіх культур.
Кар.:
- Дзякуй за інтэрв'ю, пан прафесар.
Праф.:
- Дзякуй і вам, што нягледзячы на агульную крызу журналістыкі існуе вашае цудоўнае выданьне!