Абарона Гомеля

Day 2,267, 10:24 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Амаль усе жыхары Гомеля збегліся на гарадскі вал, глядзелі з трывогаю ў той бок, адкуль ішла да іх бяда. Вячка стаяў разам з усімі, слухаў, аб чым гавораць людзі, і словы іхнія рэзалі яго, як нажы.
— Божае войска прыйшло…
Тэўтонаў быццам дажджавых кропель — не злічыш…
— Нашым стрэлам не прабіць іхнюю браню…
— Трэба адчыняць вароты і прыняць хрышчэнне з Рыгі
— Хай язык распухне і стане затычкай у роце таго, хто сказаў гэтыя словы, — гучна прамовіў Вячка.
Людзі заціхлі...



На забаролах было сапраўднае пекла. Тэўтоны ярасна лезлі на вал. Здавалася — яшчэ напор, яшчэ адзін узмах мяча, і рухне абарона. Але акружаны горад стаяў цвёрда, мужна, стаяў да канца.
Сонца няшчадна пякло з вышыні. Воі абліваліся потам, вусны ў іх патрэскаліся. Усе з надзеяю глядзелі на неба — хоць бы кропельку вады паслала яно. Але неба свяцілася, палымнела гарачым блакітам, і ніводнай хмаркі не было над зямлёю.

Тэўтоны, як шалёныя, лезлі на вал, ды там сустракалі іх мячы і коп'і, рогвіцы і шастапёры, камяні і дубіны, сякеры і кісцяні. На іх лілі смалу, кідалі гаршкі з агнём, бярвенні, трупы іх жа рыцараў, якія ўзабраліся на вал, але адразу ж былі там пасечаны. Крыкі, стогны, апошні чалавечы хрып, рэзкія гукі тэўтонскіх літаўраў, шум агню, свіст мячоў і стрэл спляліся ў велізарны вогненны клубок, напоўнены болем, пакутай і смерцю. Напор тэўтонаў мацнеў, здавалася, вось-вось яны зломяць супраціўленне абаронцаў вала, ды раптам над аглушальнай нямоўчнай рознагалосіцай бою ўзвілася песня:
Вядзі нас на сечу, святая Сафія!
З табой пойдзем мы па агні і па багне.
Архангелы стрэлы дадуць залатыя,
Каб звера змагчы, што крыві нашай прагне...
(с)