перадвыбарчыя лёзунгі партыі аматараў піва

Day 2,104, 11:37 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann
1. беларусь, свабода, піва!
2. выпей піва - будзе лепей!
3. пі з правымі пакуль не палявеюць, пі з левымі пакуль не паправеюць!
4. 2+2=4


с гэтымі праграмнымі лёзунгамі партыя аматараў піва ізноў ідзе да выбараў у сэнат.



што датычыцца канкрэтных акцыяў у eRepublik. традыцыйна падзялю праграму на рэалістычную праграму - то за што будзем галасаваць альбо падтрымліваць іншымі спосабама і ідэялістычную праграму-максімум - тое чаго хочам, але ня пакуль што ведаем як зрабіць. А перад тым усім будзе праграма тыдня 😉

А. Сёньня й зараз.

- абарона краіны перад клоўнскай ТОшнілаўкай
- разьвіцьцё ўласнага піўнога атраду

Б. Штодзённы рэалізм

- вельмі жорсткая іміграцыйная палітыка
- заўсёды падтрымаем зьніжэньне падаткаў
- беларуская мова - нашая наймацнейшая зброя ў барацьбе с замежнымі ТОшнікамі. не дамо ім шанцы!
- адчыненнае грамадства, транспарэнтная й сумленная палітыка. будзем выступаць супраць пераносу гульныі да скайпу, форуму і іншых зьнешніх каналаў камунікацыі. давайце гуляць тут!
- выступаем супраць дзяржаўнае рэгуляцыі мінімальнага заробку й якога заўгодна іншага дырэктыўнага кіраваньня эканомікай
- пасьлядоўнае змаганьне супраць карупцыі, туркіфікацыі, ботам і мультам
- вайна - гэта мір. падтрымаем ўзброеныя канфлікты за вызваленьне нашых рэгіёнаў. любую вайну дзеля вайны. ніколі не падтрымаем мірную дамову на невыгодных для нас умовах! айстрайк і вайна да апоўняга патрону.
- у міжнароднай палітыцы хочам сябраваць с украінай і польшчай, трэніравацца на расеі, бараніць віленшчыну і дзьвіншчыну, акупаваць старажытныя беларускія землі асгарду альбо забалканьня
- унутрыпартыйная палітыка - транспарэнтнасьць, калегіяльнасьць прыняцьця рашэньняў, фінансавая патрымка шэраговых сябраў партыі партыйнымі сэнатарамі.

В. Сьветлая будучыня

- мы за завядзеньне піва ў якасьці самастойнага прыроднага рэсурсу і Q8 ежы
- мы за нулявыя (0.00😵 падаходныя падатак и НДС. дзяржаве патрэбныя грамадзяне і іхнія падаткі. але ці патрэбная гэтая дзяржава грамадзянам?
- у міжнароднай палітыцы будзем дамагацца стварэньня піўнога інтэрнацыяналу ад мора с удзелам ірляндыі, бельгіі, нямеччыны, чэхіі, славаччыны, польшчы й беларусі.

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПАРТЫІ АМАТАРАЎ ПІВА - РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!