Уся праўда пра беларускія выбары!

Day 1,896, 10:19 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Прывітанне паважаныя чытачы!
Не так даўно мы з вамі даведаліся пра каварныя пляны суседняй Вугоршчыны, аднак трэба зазначыць, што і на ўнутрыпалітычнай арэне брудная гульня набывае шырокі размах. Але спачатку невялічкая прадмова.



Я з'явіўся ў еСвеце не так даўно, але як кожны больш-меньш назіральны нуб паспеў заўважыць, што ў каментарыях да артыкулаў досыць часта (і часцей за ўсё не добрым словам) памінаюць нейкіх там "нацыкаў". Дальнейшыя назіранні прывялі да выяўлення таго факту, што "нацыкі" у масавайай свядомасьці непарыўна павязаны з партыя "Нацыянальны Фронт" (альбо скарочана НФ). Больш таго паміж НФ і "нацыкамі" досыць часта маецца на ўвазе знак роўна!

Вядома пасля такіх назіранняў я быў цалкам упэўнены, што на выбарах гэтым жудасным "нацыкам" (якія хіба толькі немаўлят не ядуць жыўцом і тое не факт) анічога не свеціць. Але ж я памыліўся. Як магло такое адбыцца, што за "нацыкаў", якіх ніхто не любіць, прагаласавала столькі ебеларусаў? Мы правялі невялічкае даследванне і вось, што было намі выяўлена: аказваецца ў стане адных з самых галоўных канкурэнтаў НФ "Аграрнай Партыі" (скарочана - АП) увесь гэты час дзейнічаў ТОшнік! Больш таго двайным агентам аказаўся не які-небудзь радавы мульт, якіх зашмат у кожнай партыі, а сімбаль усёй перадвыбарнай гонкі і галоўны брэнд партыі, а менавіта - Вялікая Панда. Бязкрыўдны плюшавы бела-чорны-белы звярок на самой справе аказаваўся крывадушна перафарбаваным злосным бел-чырвона-белым змагаром. Нашыя папарацы з рызыкай для жыцця здолелі здабыць фотачку гэтага падазорнага тыпу грамадзянскай знешнасьці! Вось яна:


Але мы былі б не мы, калі б не паспрабавалі здабыць яшчэ больш праЎды для вас, паважаныя чытачы. Мы звязаліся з самім галоўным героям гэтага скандалу і ўзялі ў яго эксклюзіўнае інтэрв'ю.
Прым. рэд.: кар. - карэспандэнт "Чорнай ПраЎды" (самага праўдзівага выдання еСвету), В.П. - Вялікая Панда (сімбаль перадвыбарнай гонкі АП і тайны агент НФ)

кар.: Паважаны спадар В.П., ці праўда, што вы з'яўляеціся агентам іншаземнага ўплыву і былі асабіста праспансіраваны бел-чырвона-беласкурым амерыканскім палітычным лоббі? Ці праўда, што вы з'явіліся на беларускай палітычнай арэне для таго, каб нахіліць нашага прэзідэнта і легітымна абранага магістра ордэна беларуска-іерусалімскіх нінзяў? Да таго ж, кажуць, што вы дэстабілізуеце сітуацыю ў рэгіёне і ўчыняеце масавыя беспарадкі на плошчы еБангалор? Як вы можаце пракаментаваць гэтыя чуткі?
В.П.:


Як кажуць у такіх выпадках, без каментарыяў...

P.S.: толькі што (калі нумар ужо быў падпісаны ў друк) да нас у рэдакцыю паступіла самая свежая інфармацыя. Згодна ёй агент ВП быў затрыманы міліцыяй пры спробе палаяцца матам і папляскаць у далоні. Нашчасце ён быў аператыўна абясшкоджаны, выпадкова прагульваўшымся на месцы здарэння ўзводам АМАПу і таму не паспеў ажыццявіць сваю каварную задумку. На дадзены момант панда знаходзіцца ў следчым ізалятары па адрасу Ташкенцкая 40. Яму пагражае ад 15 да 15000 сутак за кратамі.