Новы Сусветны Санта!

Day 1,894, 01:57 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Прывітанне паважаныя чытачы! Вось нарэшце і дачакаліся - у свет выходзіць першы нумар афіцыйнага выдання сусветна вядомай партыі памяркоўнага прагрэсу Ў межах закону! Партыя нашая (заснаваная між іншым у далёкім 1911 годзе) залішне вядомая, каб зараз весьці гаворку пра яе і яе мэты, а таму мы лепей апублікуем цікавую інфармацыю, якая дайшла да нас па сакрэтных каналах з тэрыторыі суседняй Вугоршчыны. Чацьвёра нашых агентаў перадавалі гэтую інфармацыю з рук на рукі. Трое з іх былі забіты альбо смяротна паранены ворагам і толькі чацвёрты, ледзьве жывы ды ўвесь акраваўлены з галавы да ног, дабраўся да нашай сакрэтнай піваварні прыстасаванай пад рэдакцыю "Чорнай праЎды".

Літаральна гадзіну назад я сядзеў на сваім працоўным месцы, трымаючы перад сабой мяты аркуш, выдраны са сшытка нікому невядомага, але безумоўна гераічнага, мадзьярскага школьніка Ўлазла Неўсваюсправаша, і думаў... Інфармацыя, якую ўтрымоўвала гэтая заляпаная крывёю і ашметкамі чыіхсьці ўнутраных органаў паперка, безумоўна, здольная перавярнуць увесь еСвет, а магчыма нават пачаць адну-дзве вайны ў свеце рэальным. На хвіліну я, паддаўшыся парыву, ледзьве не спаліў гэты дакумент, аднак ці за гэта аддаў сваё жыццё харобры мадзьярскі шкалало Ўлазла Неўсваюсправаш і тры нашыя агенты? Безумоўна, не! Ці можа гэтага патрабуюць інтарэсы і прынцыпы нашай партыі? Тым больше, не! І калі назва нашага выдання ёсць "Чорная праЎда", хіба не павінны мы друкаваць, як пелася ў вядомай песьні, "вместо ласковой лжи, беспощадную правду..."?

Такім чынам ніжэй прыводзіцца поўны тэкст дакумента без правак і карэктуры ў перакладзе на нашу родную мову.



"Мае беларускія сябры! Піша вам эльф 89-га ўзроўню Ўлазла Неўсваюсправаш.
З крыніц вельмі блізкіх да кангрэсу Вугоршчыны мною была атрымана інфармацыя, якой я не магу не падзяліцца. Справа ў тым, што Вугорскі ўрад доўгі час малапаспяхова прасоўваў маю радзіму на ролю "Сусветнага жандара" (што мне самому, як грамадзяну свету, не вельмі падабаецца), але на гэтую ролю на дадзены момант прэтэндуе цэлы шэраг больш паспяховых і моцных дзяржаў. Таму хутка вугорскі ўрад афіцыйна абвесціць, што адмаўляецца ад ролі "Сусветнага жандара" на карысць ролі... "Сусветнага Санты"! З гэтай мэтай на бліжэйшы час пастаўлены прыарытэт на здабычу трох ці чатырох аленяў. Першымі ў чарзе на новае месца працы стаяць алені рэгіёнаў Homelskaja і Maramures.

У рамках ролі "Сусветнага Санты" пасада прэзідэнта Вугоршчыны будзе пераіменавана ў пасаду Ўсенароднаабранага Легітымнага Санты, а кангрэсмены адпаведна будуць насіць ганаровыя нашыўкі Калядных Эльфаў.
Пакуль аб гэтым не абвешчана афіцыйна, аднак першыя пасяджэнні новага кангрэсу эльфаў ужо прайшлі. Праходзілі яны ў прыватнай абстаноўцы на цацачнай фабрыцы ку7, якая належыць Усенароднаабранаму Легітымнаму Санце.

На гэтых пасяджэннях быў прыняты шэраг прынцыповых рашэнняў:
1) Вугоршчына будзе аб'яўлена Сусветным Сантай і апошнім аплотам абороны калядныга ладу жыцця, адзінаю сілаю супрацьстаячай сусветнаму злу ў выглядзе непаслухмяных хлопчыкаў і дзяўчынак з Украіны, Румыніі, магчыма Беларусі і інш;
2) Вугоршчына прымае на сябе абавязкі па абароне, працаўладкаванню і спажыванню ўсіх аленяў еСусвету;
3) Вугоршчына прызнае паводзіны хлопчыкаў і дзяўчынак з Украіны і Румыніі (спіс адкрыты і можа быць дапоўнены іншымі краінамі) не адпавядаючымі высокім стандартам усталяваным Сусветным Сантам. За свае дрэнныя паводзіны на працягу прошлых год яны будуць падвергнуты выхаваўчаму выпілу;
4) Паводзіны хлопчыкаў і дзяўчынак з Польшчы і Сербіі насупраць прызнаныя вельмі добрымі (амаль такімі ж добрымі, як паводзіны хлопчыкаў і дзяўчынак з Вугоршчыны), у сувязі з чым (а зусім не з-за баязні атрымаць у адказ "па рагам") ультыматуму з патрабаванням вярнуць аленяў Санты Вугоршчыне гэтыя краіны пакуль што не атрымаюць;
5) Вугоршчына будзе імкнуцца да таго, каб пабудаваць СВАЕ каляды са шлюхамі і блэк-джэкам!
Шмат спрэчак было вакол Беларусі, якая, як вядома, доўгі час была павязана з дрэннай кампаніяй, і адпаведна дрэнных учынкаў за гэтай краінай эльфамі кангрэсу было адзначана болей, чым добрых. Аднак, пад уздзеяннем добрых хлопчыкаў і дзяўчынак з Польшчы, была прынята прапанова аб паляпшэнні станоўчага балансу добрых учынкаў шляхам дабраахвотнай перадачы гомельскіх аленяў для выкарыстання ў якасьці цяглавай моцы санак Санты.
Хоу-хоу-хоу! Boldog Karacsonyt!"



Вось і ўвесь ліст. Да ліста была прыкладзена выява помніка, які плануецца ўсталяваць на галоўнай плошчы еБудапешта. Скульптурная кампазіцыя, як мы бачым, будзе складацца з сімбалічнага вобраза Сусветнага Санты, які разам з вернымі эльфамі-кангрэсменамі аб'язджае еСусвет на санках, якія запрэжаны пакуль што толькі парай аленяў - самачкай ды самцом. Самачку сімбалічна назавуць Homelskaja, а самца адпаведна - Maramures.


Вось і ўсё на сёння, даражэнькія мае хлопчыкі і (асабліва) дзяўчынкі. Нагадваю, што калі ў вас няма аленя, яго не скрадзе мадзьяр. Музычны відэакліп і мае крыху запозненыя віншаванні вам наўздагон
З Новым годам родны край!

Сачыце за нашымі публікацыямі і вы дазнаеціся самае хардкорднае праЎды.
Дарэчы, кожны соты адкаментаваўшы гэты артыкул атрымае ад рэдакцыі "Чорнай ПраЎды" аленя ў падарунак!)