[Нацыянальны Фронт] ZmicerU - перадвыбарка + "прывітанне" ад JokeR

Day 2,247, 08:43 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаю, сябры!

На парозе чарговыя выбары Старшыні партыі Нацыянальны Фронт. Ужо заўтра мы зробім свой выбар. І ад яго будез залежыць будучыня нашай партыі ў бліжэйшы месяц.

У партыі зноў застой. Можа, гэта вынік адсутнасці Кангрэсу і такім чынам канкурэнцыі сярод партый.

Партыя павінна быць актыўнай, каб актыўнай была і наша супольнасць.

З'яўленне розных партыйных праектаў павінна спрыяць развіццю нашага гульнявога грамадства, прывесці яго ў рух.

Я стаўлю перад сабой наступныя мэты:
1. Сабраць разам ўвесь партыйны актыў для таго, каб выпрацаваць стратэгію развіцця партыі і краіны
2. Арганізаваць навучальную праграму для маладых партыйцаў
3. Праводзіць раздачы
4. Арганізоўваць віктарыны і конкурсы

Кангрэс.
Калі Беларусь атрымае ў гэтым месяцы кангрэс, то ў яго ўвойдуць вопытныя і актыўныя гульцы, здольныя працаваць у кангрэсе і прадстаўляць партыйную пазіцыю, абараняць нацыянальныя інтарэсы еБеларусі.

Прэзідэнт.
Не буду хаваць, што я паспрабую балатавацца на гэтую пасаду. Аднак, калі выявяцца больш годныя кандыдатуры ад партыі, то адмоўлюся на іх карысць.

Нам проста трэба пачаць нешта рабіць. Бо за нас гэтага ніхто не зробіць.
Зрабі правільны выбар для таго, каб змяніць нешта ўжо заўтра!


ZmicerU

P. S.:
Чарговае "прывітанне" ад забытых JokeR:

Ён вылучыўся ў кандыдаты на пасаду Старшыні партыі, таму не распыляйце галасы!