[СP] - 6 Выпуск - перадапошні [BE]

Day 1,962, 14:32 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Музыка для настрою


Добрага вам часу, паважаны жыхар еБеларусі!

Што ж, паслязаўтра мой тэрмін прэзідэнцтва будзе скончаны, таму я вырашыў падвесці вынікі працы нашага кабміна.



Эканоміка

За мінулы месяц наш МЭФ даволі добра працаваў, ніякіх праблем не было з заробкам на рынку валют. Разам з тым дзейнічала праграма падтрымкі пачаткоўцаў для павышэння трэніровачных баз, але пад маім спансаваннем. Падрабязнасці (ціск-ціск).

Рэалізавана праграма па кантролю ўнутранага рынку нашае краіны, вось справаздача Міністэртсва эканомікі. Спадзяюся, што пабачым мы справаздачу аб праробленай працы заўтра-паслязаўтра.

Увогуле, ніякіх праблем з МЭФ не было, яно працавала добра.



Знешняя палітыка

За гэты месяц, як я і абяцаў, былі падпісаны 3 МРР з краінамі, якія гатовыя нам дапамагаць і з якімі ў нас добрыя зносіны. Хочацца падзякаваць нашаму МЗС, які кардынаваў працу кожнага з амбасадараў. Хлопцы, у вас усё атрымалася.

Адзінай праблемай, што не была вырашана, засталася нязгода Венгрыі плаціць за арэнду нашае вобласці. Таму, на жаль, мне здаецца, што канфлікт непазбежны, нягледзячы на тое, што некаторыя асобы спрабуюць супакоіць нас.

Разам з тым былі наладжаны добрыя ўзаемаадносіны з краінамі Галандыі, Сербіі і Македоніі. А гэта азначае, што з імі можна заключыць МРР.



Абарона

Што ж тут сказаць? Перыядычныя артыкулы з загадамі ад нашага міністра, добрая праца. У гэтым месяцы было нескладана, насамрэч, хоць і была сітуацыя з Венгрыяй.

Зроблена статыстыка па байцам нашае краіны, паглядзець можаце вось тут.

Таксама трэба адзначыць, што была дасягнута дамоўленасць на магчымы авіаўдар у адну з заходніх краін. Таму калі наступны ўрад выраша, што трэ' паваяваць, то звяртайцеся да нас.

Вельмі важна, што нашыя атрады пачалі рабіць дэсанты ў розныя часткі е-Свету, а таксама некаторыя адзначалі свой патэнчыяльны ўрон у адпаведнай форме. Раю кожнаму перыядычна абнаўляць гэты дакумент, нават занесці туды лепей урон з энергетычнымі батонамі.



Інфармаванне

Міністэртсва інфармацыі рабіла добрую працу, але яе нельга ўсё-ткі параўнаць з працай нашага былога міністра - ПашыЗМенска, які браў інтэрвь'ю ў розных вядомых асоб у Беларусі.

2 разы я браў удзел у праекце еРадыё, пасля якога маю толькі станоўчыя эмоцыі. Мне спадабалася ўсё - атмасфера, сябры, настрой, а таксама тое, што еРадыё праводзіла выпуск на беларускай мове. Дзякуй за гэта спадару Зміцеру!

Як я і абяцаў, былі і IRC-канферэнцыі з грамадзянамі, але яны не мелі таго поспеху, які быў з еРадыё.

Як я і абяцаў, мы скончылі пераклад гульні на беларускую мову, але нешта зараз адміністрацыя марудзіць з падрыхтоўкай гэтага пераклада. Таму будзьма чакаць, іншага выйсця.. ёсць. Карыстайцеся скрыптам спадара АляксеяВБ.



Мой тэрмін працы падыходзіць за фіналу, таму я прашу кожнага звас прайсці апытанне і даць ацэнку дзейнасці ўрада Беларусі за месяц сакавік.

ФОРМА ДЛЯ ГРАМАДЗЯН



Кожны ўдзельнік ураду атрымае адпаведную прэмію за праробленую працу.

На тым сёння ўсё. Поспехаў вам, жыхар!

Пакуль прэзідэнт Беларусі,

Eugene Just II