[MinInfo&Cult] Справаздача па МінІнфа за травень [BE]

Day 1,659, 13:09 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR
[Беларускамоўная версія]









Вас вітае Міністэрства культуры, паважаны грамадзянін Беларусі!

Месяц выдаўся на славу! Кантроль над арганізацыямі быў вернуты, артыкулы пячаталіся. Як Вы ведаеце, у міністэрстве дзейнічалі BelkaPabelka, Ян Лысы i Eugene Just II.

Ян Лысы праводзіў кожны тыдзень конкурсы на лепшыя артыкулы з мэтай павышэння актыўнасці ў прэсе.

BelkaPabelka - сімвал беларускай супольнасці, сімвал МінІнфа. Яна натхняла міністэрства (ды й усіх нас) на напісанне новых артыкулаў.

Eugene Just II выдаваў артыкулы, збіраў інфрамацыю пра ваенныя атрады, пра краіну. Ды па магчымасці рабіў агляды замежнай прэсы.


Але таксама ў камандзе МінІнфа былі і polayrnayazvezda, kainby ды Blood-Red_Sandman. З іх дапамогаю стала магчымай публікацыя статыстыкі па ўсім атрадам Беларусі. Кожны з іх атрымаў па 1000, 1000 і 500 рублёў адпаведна.

Хочацца адзначыць, што газета міністэрства за апошні час павысіла якасць як зместу, так і дызайну. Міністэрства праводзіла конкурсы, пачало супрацоўнічаць з МінІнфа і МінКульт суседніх краін.


Звесткі па МінІнфа:
1) 6 траўня пачала працу каманда МінІнфа;
2) выдадзена 8 артыкулаў;
3) артыкулы пячаталіся ў асноўным на беларускай;
4) праект з Днямі е-нараджэння ўваходзіць у традыцыю;
5) праведзена 5 конкурсаў МінІнфа;
6) патрачаныя сродкі: 9237 BYR (дзяржаўныя);

Вось і ўсё.

Дзякуй за тое, што чыталі і галасавалі. Асабліва дзякуй за "шаўты" артыкула, было вельмі прыемна, што нехта рэкамендуе астатнім прачытаць новы выпуск!

Поспехаў і ўсяго добрага!

Каманда MinInfo