[MinInfo&Cult] Выпуск 208 - Прапанова (22.06.2012) [BE]

Day 1,676, 12:39 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR
"Я - беларус, люблю ўсё, што звязана з мінулым маёй краіны!" ©Bely71

[Беларускамоўная версія]










Добрага часу, паважаныя грамадзяне Беларусі!

Сёння былі апублікаваныя для Вас артыкулы, звязаныя з тымі ідэямі па ўдасканаленн працы ў кіруючых органах, якія паступова плануецца ўвесці ў нашу супольнасць. "Праграма дзесяць", "Праграма пяці" ды "Новая структура размоў" вам дапамогуць азнаёміцца з інфармацыяй.

У сувязі з гэтым, МінІнфа прапаноўвае кангрэсменам унесці некаторыя змяненні ў праграму для павышэння ўзроўня трэніровачных баз. У дадзеным артыкуле можна азнаёміцца з працэсам атрымання дапамогі ад дзяржавы. Як бачна, дзяржава пакуль што мае сродкі для 11 асоб.

З мэтай павысіць зацікаўленасць новых гульцоў ды крыху рэалізаваць ваенны патэнцыял краіны створана прапанова аб павелічэнні колькасці асоб для фінансавання павышэння ўзроўня бясплатнай трэніровачнай базы з 1 узроўня да 3-га. У дзяржавы ёсць сродкі для рэалізацыі гэтай прапановы. Апошняе слова будзе за кангрэсменамі.

Такім чынам, вось тыя змены, якія можна ўнесці ў цяпреашні праект дапамогі гульцам:

1) Павысіць колькасць асоб для фінансавання з 11 да 18;
2) Патрабаванні для тых гульцоў, якія магчыма будуць даданыя ў спіс фінансавання:
   2.1) Дата рэгістрацыі ў гульне - не раней за 1 студзеня 2012 года;
   2.2) Наяўнасць ку1 ці ку2 бясплатнай трэніровачнай базы;
   2.3) Штодзённая актыўнасць ў гульне;


Вялікая просьба кожнаму з кангрэсменаў прагаласаваць за ці супраць змен у дадзеным праекце. Вялікі дзякуй!


MinInfo

22.06.2012