[MinInfo&Cult] Выпуск 202 - Вынікі конкурсаў! (03.06.2012) [BE]

Day 1,657, 03:09 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR
[Беларускамоўная версія]









Вас вітае Міністэрства культуры, паважаны грамадзянін Беларусі!

Вось і скончыліся конкурсы ад МінІнфа. Вынікі даволі добрыя, але ў адным конкурсе ўсё-ткі ніхто не паўдзельнічаў. Дзякуй кожнаму за тое, што прынялі ўдзел у мерапрыемствах! Таксама дзякуй за тое, што ўзгадвалі самыя на Ваш погляд зачныя падзеі ў мінулым Беларусі.




ВЫНІКІ. КОНКУРС ПАТРЫЯТЫЧНЫ

Для Вас была дана наступная фраза: "Я - беларус, люблю ўсё ... ."

Заданне: замяніць двукроп'е адным ці двума словамі. Кожная версія будзе ацэнена і не застанецца без увагі. А самая арыгінальная і вясёлая будзе пячатацца ў кожным выпуску МінІнфа!

Пераможцы:

1) Bely71 адказаў: "... што звязана з мінулым маёй краіны." І хоць аўтару не ўдалося змясціць свае думкі ў 2 словы, але атрымалася ў яго вельмі патрыятычна)

2) yoskyy напісаў: "... па-беларуску."

Аўтары атрымалі па 1000 рублёў. Віншуем іх!
І самы прыемны момант - фраза гульца Bely71 будзе пячатацца ў кожным выпуску МінІнфа!



ВЫНІКІ. КОНКУРС МОЎНЫ

Заданне: якое беларускае слова Вас найбольш за ўсё ўражвае/радуе/выклікае гонар за краіну?

Версій атрымалася мноства. І Міністэрства інфармацыі лічыць, што патрэбна крыху павялічыць колькасць аўтараў-пераможцаў. Самыя-самыя словы наступныя:

1) Слова "Каханне". Аўтар Artix26;

2) Слова "Вясёлка". Аўтар justacoin;

3) Слова "Хмарачос". Аўтар Pan Budzimir.

Кожны аўтар атрымлівае па 500 рублёў ад МінІнфа, а ўсе ўдзельнікі - суцяшальныя 100 рублёў)

Дзякуй за такія мілагучныя незвычайныя словы, спадары!




ВЫНІКІ. КОНКУРС КУЛЬТУРНЫ

Заданне: напішыце нікнэйм таго чалавека, якога Вы лічыце больш за ўсё культурным у нашай суполцы беларускай.

Такім чынам, сярод беларускага "кам'юніці" вызначаны самыя культурныя гульцы. Хочацца адзначыць, што абсалютнага пераможцы мы не змаглі знайсці, бо за першых трох гульцоў прагаласавала аднолькавая колькасць удзельнікаў. Пераможцамі сталі:

1) Pan Budzimir;
2) Ян Лысы;
3) Filezaf.

Кожны з іх атрымлівае па 33 танкі ку5! Віншуем гульцоў!




Вельмі прыемна, што Вы ўдзельнічалі ў конкурсах! Дзякуй за ўсё!
MinInfo&Cult
Eugene Just

03.06.2012