[MinInfo&Cult] Выпуск 201 - Святкуйма! (01.06.2012) [BE]

Day 1,655, 12:24 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR
[Беларускамоўная версія]









Вас вітае Міністэрства культуры, паважаны грамадзянін Беларусі!

З першым днём лета, спадары! І нягледзячы на паганае надвор'е, хай у кожнага з Вас у сэрцы заззяе сонца, якое будзе сваімі промнямі дараваць цеплыню і радасць не толькі Вам, але і тым, хто знаходзіцца вакол Вас!

Сённяшні выпуск будзе прысвечаны святкаванню юбілейнага артыкула, таму будуць конкурсы і добрыя падарункі.
     

Дарэчы, у прызавы фонд уваходзяць:

1) 5000 рублёў;
2) 100 танкаў ку5;
3) ежа на 5800 здароўя.





КОНКУРС ПЕРШЫ - ПАТРЫЯТЫЧНЫ

Для Вас дана наступная фраза: "Я - беларус, люблю ўсё ... ."

Заданне: замяніць двукроп'е адным ці двума словамі. Кожная версія будзе ацэнена і не застанецца без увагі. А самая арыгінальная і вясёлая будзе пячатацца ў кожным выпуску МінІнфа!

2 аўтары-пераможцы атрымаюць па 1000 рублёў!

Свае версіі накіроўвайце вось сюды)




КОНКУРС ДРУГІ - КРЭАТЫЎНЫ

Заданне: якую выяву/карціну/малюнак Вам нагадвае еБеларусь летам? Альбо Вы жадаеце самастойна намаляваць нешта сваё шыкоўнае?

Варыянты накіроўвайце да Міністэрства інфармацыі шляхам прыватнага паведамлення. Прыз будзе памерам у 2000 рублёў. Чакаем адказаў!




КОНКУРС ТРЭЦІ - МОЎНЫ

Заданне: якое беларускае слова Вас найбольш за ўсё ўражвае/радуе/выклікае гонар за краіну?

Версіі пішыце ў каментарах ніжэй. 2 аўтары самых-самых слоў атрымаюць па 500 рублёў!




КОНКУРС ЧАЦВЁРТЫ - КУЛЬТУРНЫ

Заданне: напішыце нікнэйм таго чалавека, якога Вы лічыце больш за ўсё культурным у нашай суполцы беларускай.

Свае меркаванні пішыце вось тут)

Пераможца атрымае 50 танкаў ку5, 2 месца - 30 танкаў, 3 месца - 20 танкаў!




КОНКУРС ПЯТЫ - ГІСТАРЫЧНЫ

Заданне: у межах еБеларусі, якая падзея ў жыцці еБеларусі (акрамя яе стварэння) Вы лічыце самай значнай за ўсю яе гісторыю? Пішыце даты падзеі і яе апісанне ў каментарах.

Кожны, хто адкажа, атрымае 3 танкі ку5 і ежы на 400 здароўя!



Чакае актыўнасці ад кожнага з Вас
MinInfo&Culture
Eugene Just

01.06.2012