Гурт BarRokka \\ Раздача булак :)

Day 3,108, 01:27 Published in Belarus Belarus by Aliaksei Homza

Добрага часу дня!

Зараз я публікую свой першы артыкул, таму выбачайце, калі у мене не атрымалася з афармленнем.

Пакінце каментар першага ўзроўня і атрымаеце крышачку булак.

Сёньня мы возьмем інтэрв'ю у гурта BarRokka, а калі дакладней - то ў яго вакалісткі, кампазітара, клавішніцы ды заснавальніка гурта - Лізаветы Леўчык!

BarRokka - гурт Лізаветы Леўчык - маладой выканаўцы, кампазітара, аўтара уласных песень і песень на вершы беларускіх і рускіх паэтаў.


Лізавета, вітаю! Раскажы нам крышачку пра свой гурт. Як усё пачалося?
Усе пачалося ўпершыню з конкурса "Заспявай.BY 1.0" які адбыўся ў 2014 годзе і ў якім я прыняла ўдзел. Але, тады я была зусім адна (дзякуй гурту Tonqixod за дапамогу). Пасля гэтага я яшчэ паспрабавала сябе ў "Бардаўскай восені", значных вынікаў я там не атрымала, але займела шмат знаёмых. З некаторымі я пазней супрацоўнічала, пра некаторых с захапленнем чытала розныя артыкулы ў Інтэрнеце, але ў самой нічога не атрымлівалася. Новыя песні, канешне, рабіліся, але гэта было амаль што ў стол. Я з імі спрабавала выступаць, але аўдыторыя звычайна атрымлівалася ці то сябры, ці то сям'я.

А як вы сабралі свой гурт?
Крышачку пазней, я прапанавала сваёй знаёмай скрыпачцы паграць разам са мной. Я тады яшчэ дакладна не ведала, ці то на запісь сваіх трэкаў, ці то ў якасці ўдзельніка гурта. Потым склад гурта некалькі разоў змяняўся, хтосьці прыходзіў, хтосьці ўходзіў, але выніковы склад стабільны:

- Лізавета Леўчык (вакал і фартэпіяна)
- Сяржук Садаў (акардэон)
- Іван Новікаў (бубны)
- Віктар Палешчук (кантрабас)

Менавіта ў такім складзе мы ўпершыню з'явіліся на публіцы 22-га снежня 2015 года.

А раскажыце больш дэталёва пра свае дасягненні на дадзены момант.
Ну вось 22-га снежня першы выступ, але тады мы былі толькі на разагрэве гурта "Разбітае сэрца пацана" у "Графіці", а пазней, 26-га сакавіка 2016-га, мы ўжо выступалі з сольнай праграмай.


Хутка (31-га траўня) адбузецца яшчэ адзін наш канцэрт, таксама ў "Графіці", але са значна большай праграмай, у якую ўваходзіць паказ нашага першага кліпа. Мы вельмі чакаем гэтага дня і вельмі рыхтуемся да яго. Пасля прам'еры кліпа, ён выйдзе разам з сінглам у адкрыты доступ.


Мы ужо выступалі у іншых гарадах Беларусі, дзякуючы "Мова нанова", але мы былі там не поўным складам, таму і гучала наша музыка некалькі інакш.

Таксама, мы рыхтуем да выхаду ЕР, менавіта з гэтым звязана тое, што зараз мы ня маем якасных запісаў, толькі відэа ў жывую і дэмкі. Але з імі можна пазнаеміцца на нашым канале на YouTube, або ў нашай суполке ў УКантакце.

Дык а ўвогуле, што у вас за стыль музыкі такі?
Стыль нашай музыкі не атрымліваецца адназначна выявіць. Мы ўвесь час так ці інакш эксперыментуем з нашым гукам. Напэўна некальні незвычайны склад таксама гэтаму спрыяе. Але ў нашых мэтах стаць нечым самабытным у беларускай культуре.

Дзякуй, Лізавета, за прыемную гутарку, спадзяюся яшчэ пабачымся!
Дапабачэння!

Дзякуй за ўвагу, паважаныя чытачы. Хацелася б толькі папрасіць вас дапамагчы выканаць квэст на 25 каментараў.