Латарэя №2

Day 2,658, 23:55 Published in Belarus Georgia by Maxim Rusakov


Латарэя №2

Віншуем з вясной. Нашыя шчырыя спачуванні з нагоды панядзелка.
Працягваем гуляць. Рабіце стаўкі!

Калі ласка падпішыцеся зараз!

Рэклама:
Першым пераможцам латарэі стаў mamuk які атрымаў 517,5 BYR зрабіўшы стаўку 25 BYR

Нагадваем, што мінімальная стаўка складае ўсяго 5 BYR, што ў 10 разоў менш за сутачны заробак у еБеларусі. Мы ўпэўнены, што з кожным разам прызавы фонд будзе павялічвацца, і Вы абавязкова яго атрымаеце. Па выніках тыражу №1 можна сцвярджаць, што нават стаўка ў 5 BYR, можа прынесці гульцу ў 100 разоў больш!

Правілы (v.1)
Стаўкі можна рабіць на працягу 24 гадзін ад моманту выдання дадзенага артыкула.
Удзельнікі - націскаюць кнопкі «Endorse» і такім чынам робяць стаўку (5, 10 ці 25)


Націснуўшы кнопку, удзельнік пагаджаецца з правіламі.
Увага! Ахвяраванні зробленыя ў гэтым артыкуле пасля абвяшчэння пераможца, стаўкай не з'яўляюцца, з'яўляюцца простым ахвяраваннем.

Прызавы фонд.

100% - Сума атрыманых ставак
90% - Прызавы фонд
10% - Адміністратыўныя выдаткі (накоплівае аператар латарэі 🙂 )

Абвяшчэнне пераможцы.

Аператар латарэі праводзіць розыгрыш выкарыстоўваючы свае тэхнічныя сродкі, алгарытмы і адміністратыўныя працэдуры так як яму стукне ў галаву, але ён прыкладае ўсе разумныя намаганні, каб усё было справядліва і празрыста.

У залежнасці ад памера стаўкі прапарцыйна змяняецца верагоднасць перамогі.
Стаўка - гульнявых слотаў
5 BYR - 1 слот
10 BYR - 2 слоты
25 BYR - 5 слотаў

Па-простаму: Чым вышэй стаўка, там больш верагоднасць, але памер прыза нязменны.

Пад час розыгрышу гульцы ананімізіруюцца (у першым розыгрышы такога не было)
Гульнявыя слоты кожнай стаўкі рандамізіруюцца.
Тлумачэнне:
Стаўка 25 BYR = 5 слотаў. Нумары слотаў не 31, 32, 33, 34, 35; а (напрыклад) 107, 13, 98, 4, 14

Рандомна абіраецца слот-пераможца. Абвяшчаецца пераможца для чаго рыхтуецца артыкул-справаздача.

Карысныя спасылкі.

Латарэя №1
Вынікі латарэі №1

Аператар латарэі прымае парады, прапановы. Зацікаўлены ў супрацоўніцтве з замежнымі латарэямі. Гатовы падтрымаць арганізацыю замежных латарэй. Стварыць міжнародны латарэйны кансорцыум.