Дзень народзінаў Героя!

Day 2,631, 07:41 Published in Belarus Belarus by Sir Sixpence

2 лютага спаўняецца 177 гадоў з дня народзінаў найярчэйшага нацыянальнага героя Беларусі КАНСТАНЦІНА КАЛІНОЎСКАГА, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гадоў на землях Беларусі і Летувы супраць расейскага панаваньня, супраць самадзяржаўя і рэшткаў прыгоннага права, супраць нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасьці. Каліноўскі ўвайшоў у гісторыю як знакаміты рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт і мысьляр.

Кастусь Каліноўскі змагаўся за тое, каб мы мелі сваю мову, сваю незалежную краіну, ён быў з тых, хто галоўнай каштоўнасьцю лічыў не асабістае заможнае жыцьцё, а свабоду свайго народа. За свабоду і за народ ён аддаў жыцьцё. Аддаў тады, калі яно было ў самым росквіце. 22 Сакавіка 1864 года ён быў павешаны. Стоячы перад шыбеніцай, і за момант да сьмерці, Каліноўскі не страціў годнасьці і перакнаньняў. Калі, зачытваючы прыгавор, яго назвалі дваранінам, ён паправіў: "У нас няма дваран, усе роўныя”.



ПАМЯТАЙМА СВАІХ ГЕРОЯЎ!

P.S. У гонар падзеі раздача - кожнаму 10ку7 на змаганьне з ворагамі!