[Нацыянальны Фронт] Перадвыбарка. Аб набалелым

Day 2,459, 13:20 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаю!

Прыйшла пара чарговых партыйных выбараў, якія, на першы погляд, з'яўляюцца нудным і руцінным працэсам. Аднак для маленькай еБеларусі любыя выбары - невялікая дзвіжуха і час паразважаць над падзеямі ў краіне.

Беларусь акупаваная. І што рабіць? Некаторыя маргіналы спрабуюць выехаць на гэтай сітуацыі з абвінавачваннямі усіх правых сіл еБеларусі ў існуючым становішчы. Нагадаю, што яшчэ тады, у тым далёкім месяцы лютым, актыў нашай партыі і я асабіста выказваліся за абранне супрацьлеглага вектара знешняй палітыкі. Мы меркавалі, што ў выніку краіна будзем цалкам прыбрана з мапы суседзямі, што ўжо было не раз з таго моманту. Але кангрэс зрабіў іншы выбар. І зараз мы маем тое, што маем.

Хутчэй за ўсё ў нас не будзе кангрэса ў наступным месяцы. Таму важна будзе не прагадаць з выбарам першай асобы - прэзідэнта. У нас ужо ёсць сумныя выпадкі і гэты месяц не выключэнне.

Цяпер нам трэба шукаць новы шлях для еБеларусі. І мне здаецца, што ўжо прыйшоў час прымаць сур'ёзныя рашэнні. А хто іх будзе прымаць - вырашаць табе, мой дарагі чытач.

Да чаго тут партыйныя выбары? Ды не да чаго. Гэта было так, пра набалелае.

Мінуць чарговыя выбары. Але ці дадуць яны што-небудзь новае нашай супольнасці? Пытанне пакідаю адкрытым.

P. S.: Галасуйце за ZmicerU. Перадвыбарка ж.