[МЗС] Надыходзіць Лета

Day 2,289, 15:42 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Добры дзень, паважаныя грамадзяне е-Беларусі і іншыя чытачы.

Вас вітае каманда міністэрства замежных спраў. У гэтым выпуску газеты МЗС - пераклад артыкула новага альянсу, LETO.

Арыгiнал тут.



Надыходзіць Лета







Паважаныя грамадзяне новага свету,

Мы рады паведаміць вам, што ўвечары новы альянс, LETO, нарадзіўся.

Беларусь, Калумбія, Ізраіль, Партугалія, Тайвань (Кiтайская Рэспубліка) і Рэспубліка Малдова з'яўляюцца сябрамі-заснавальнікамі. Альянс будзе прытрымлівацца прынцыпаў сяброўства, братэрства і маральных каштоўнасцяў, што з'яўляюцца асноватворнымі для нашых народаў.

LETO - дачынная арганізацыя альянса ASTERIA. Яе дзейнасць рэгулюецца ў адпаведнасці з артыкулам 4 Статута Астэрыі, дзе LETO ўзгадваецца як Група Асацыяваных Краін Удзельніц (ГАКУ).

Была прызначаная часовая штаб-кватэра, якая складаецца з прадстаўнікоў ад кожнай з пяці краін - заснавальніц. Прадстаўнік Партугаліі, teXou быў абраны генеральным сакратаром на падставе адзінадушнага рашэння краін.

Генеральны сакратар падрыхтуе поўны Статут Альянсу ў самыя кароткія тэрміны. Да таго часу, пакуль Статут не будзе прыняты, ўсе рашэнні будуць прымацца простай большасцю галасоў. У спрэчных выпадках генеральны сакратар будзе мець вырашальны голас.


Подпісы:

vadzimir, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
David Pineda, прэзідэнт Калумбіі
xMikiGOx, прэзідэнт Ізраіля
teXou, прэзідэнт Партугаліі
Jewelz Cheng, прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі (Тайвань)
vlad filimon, Прэзідэнт Рэспублікі Малдова


Няхай жывуць саюзнікі!
Жыве LETO!
Жыве ASTERIA!

o7


Генеральны сакратар
teXou



З павагай,
Каманда Міністэрства замежных справаў е-Беларусі.