прадай гітару, купі каня. прадай каня, купі віна!

Day 2,123, 23:17 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

даўно я ня бачыў такіх коштаў камбікорму. а будзе горш. вынікам татальнае вайны гульцы ў першых шэрагах рэйтынгу маюць спатрэбу не 100 адзінак энэргіі за гадзіну, але 200, 300, 400 (я ўжо тут) і больш. а да канца татальнага масакру застаецца яшчэ 5 дзён, значыцца нехта дацягнае й да 1000 😉

а таму, ад імя партыі аматараў піва, правяду невялікі конкурс прагнозаў.

умовы конкурсу

vote+comment. да каментару напішыце ваш прагноз сярэднезважанага кошту адзінкі энэргіі на беларускім рынку на канцы першае гадзіны 2127 (аўторак, 17 верасьня, 11:00 менскага часу).

той, чый прагноз будзе найбліжэй да праўды атрымае 3000 адзінак энэргіі. за другое мейсца - 2000, трэцяе - 1000.

p.s. сярэднзважаны кошт адзінкі энэргіі вылічым з агульнага кошту першых 10 прапановаў q0 ежы падзеленых на агульную колькасьць прапанаваных адзінак ежы а пасьля падзелены на 2.
p.p.s. калі камусьці не падабаецца лёгіка падліку - да нядзелі разгледжу прапановы.
p.p.p.s. для тых хто ў танку. прагнозы прыймаюцца на кошт адзінкі энэргіі, не на кошт адзінкі q0 ежы