Сьв Зянон. Новы пачатак.

Day 2,004, 09:10 Published in Belarus Belarus by Sir Sixpence

Вітаю вас, паважанае спадарства!

Сёння вельмі адметны дзень для нашае бацькаўшчыны. Была паспяхова абаронена ад нападу латышскіх ТОшнікаў беларуская партыя. Бойка адбывалася амаль што за кожны кавалак віртуальнае зямлі.


Вялікую падзяку хочацца выразіць камандзіру атрада ДОВ Paul from Minsk за яго рашучую падтрымку, менавіта яго голас прадказаў вынік.


Дзеля ўшанавання віртуальнай перамогі над латышамі мною было вырашана надаць партыі імя Зянона Станіслававіча Пазняка, які з'яўляецца безкампрамісным змагаром за вольнасць нашае бацькаўшчыны.


Паважаны гулец! Калі ты лічыш сябе сапраўдным патрыётам, гатоў да канца абараняць зямлю нашу беларускую ад нападаў міжнародных ворагаў з поўначы ды поўдню, далучайся да партыі Сьв ЗЯНОН! Толькі тут ты знойдзеш падтрымку, надзейных сяброў і твой голас будзе пачуты!