Інтэрв'ю з вядомымі гульцамі беларускага eRep Community . Частка I. Bormann

Day 2,015, 09:44 Published in Belarus Belarus by Sir Sixpence
Добры дзень, шаноўнае спадарства!

Сёння Я пачынаю цыкл артыкулаў, прысвечаных інтэрв'ю з вядомымі людзьмі а таксама гульцамі ў Erepublik, з якімі давялося разам гуляць ды якія вельмі дапамаглі мне ў гульне.

Нядаўна ў нашу імправізаваную студыю завітаў пан Борман, лідар Партыі аматараў піва
як тут, так і ў рж.

Прывітанне! Рады бачыць вас у маёй студыі, пан Борман!
Традыцыйна – якім чынам вы даведаліся пра гульню ды як трапілі ў еРыпаблік?

на канцы лета 2012 я стаўся ахвярай франкавага бэбібуму. заўважыў банэр недзе ў тваракнізе,
клікнуў і ў выніку eRepublik для мяне сталася наступнай сацыяльнай сектай за якую я зачапіўся.
а стаж існаваньня ў віртуальнай прасторы ў мяне, як бы не малы - гадоў 20 таму я жыў у FidoNet,
пасьля перабраўся ў livejournal, апошнімі гадамі - facebook, googleplus... кожная з гэтых сэтак
мае нешта добрага, хаця агулам гэта другое найбуйнейшае зло якое вынайшла чалавечая цывілізацыя.


Напэўна, пан Борман валодае іншымі мовамі, якімі?

я шмат моваў ня ведаю. акрамя беларускай вельмі нядрэнна валодаю расейскай (ў савецкай школе вучыўся)
і чэскай мовамі. бяз праблемаў разумею мовам польскай і украінскай. калісьці (ізноў жа ў школе) вучыў
фанцускую мову, але ня памятаю нічога. цалкам вольна чытаю (але горш пішу) па-ангельску. але не размаўляю.
вось і ўсё.


Ці падобная чэская мова да беларускай?
мне не здаецца што чэская мова, ў параўнаньні с іншыма славянскіма мовамі, неяк вельмі падобная на беларускую.
зразумела, што зноёдзецца шмат словаў с агульнымі каранямі (прычым некаторыяз ніх не існуюць у жывой чэскай,
а іншыя - у жывой беларускай мове), але дакладна ня больш чым, напрыклад, у славацкай альбо польскай мовах.
не кажучы аб мовах ўсходнеславянскіх. паводле маіх суб'ектыўных назіраньняў можна лічыць чэскую мову пятай
найпадобнейшай, алё філёлягі, зразумела маюць свае статыстыкі 😉


Як бавіце вольны час, якія інтарэсы ў жыцці.
думеш што чалавек, які штодня адсядзеўшы 8 гадзінаў у працы, пасьля 5-6 гадзінаў на ферме альбо ў лесе,
а яшчэ троху на рэканструкцыі дому (якому больш за 150 гадоў), а яшчэ на прыватных it праектах мае шмат
вольнага часу на жонку й траіх дзяцей? калі нейкі выпадкова знаходзіцца - піва, паляваньне, альбо ai (штучны розум).
сюды час ад часу завітаю. а яшчэ, кожны вечар, ўжо ў ложку, кніжкі чытаю.


Што мяркуеце пра Беларусь ды еБеларусь?
беларусь - жыве й жыць будзе. і, ў недалёкай будучыні, вельмі нядрэнна. нягледзячы (можа нават і дзякуючы)
на намаганьні антынацыянальных сілаў што сёньня кіруюць краінай, яна засталася выспай стабільнасьці ў
акіяну глябальнага крызісу. ў яе атрымалася апынуцца ў пэўнай эканамічна-культурнай ізаляцыі, і ў сёняшнія
чорныя часы гэта вялізарная выгода. што датычыцца eБеларусі - ніякай сьветлай будучыні я для яе ня бачу.
будзе паступна дагніваць і за пару гадоў пра яе мала хто ўспомніць. бо людзі што тут марнуюць час
пасталеюць і будуць будаваць беларусь сапраўдную.


Колькі каштуе выпіць добры куфаль піва ў чэскай рэстарацыі
залежыць на мейсцы й гатунку, зразумела. даўно ня бачыў таннейшага за 20 крон. даражэйшае за 30 звычана не пью.
хаця, 30 - гэта яшчэ цалкам разумны кошт. але ў празе, дарэчы, 30 - гэта толькі пачатак (хаця ў мейсцах дзе
ходзіць меньш турыстаў можна знайсьці за разумныя грошы). апошнім часам я па рэстарацыях ды барах шмат не хаджу,
калі пью дома - атрымліваецца 8-10 за куфаль. калі ў зразумелых грошах - за адзін USD сёньня даюць
прыблізна 20 CZK.


Сакрэт поспеха вашай партыі – ПАП?
перадусім 20 гадовыя традыцыі партыйнага будаўніцтва й ўнутрыпартыйная свабода. ну, а акрамя таго - выкарыстоўваньне
вяяяялікага мноства тэхнікаў палітычнага маркетынгу аб якіх ня буду распавяжаць падрабязна 😉

Есть и глубокие тайные ходы. Но сколько
бы вы ни искали, все равно не найдете. А и нашли бы, так не
завалите, не заложите, не засыплете. А больше я вам, буржуинам,
ничего не скажу, а самим вам, проклятым, и ввек не догадаться.


Чаго пажадаеце гульцам?
не губляйце тут шмат часу. на сьвеце ёсьць шмат значна цікавейшых рэчаў.