[Nacyjanalny Front] Выбары кіраўніка партыі

Day 2,278, 01:06 Published in Belarus Poland by John Golt


Ну што ж, гэты дзень настаў!

Я вылучыўся зноў у ПП партыі Нацыянальны Фронт, каб здейсніць станоўчыя перамены для НФ.
Заклікаю ўсіх правых патрыётаў падтрымаць маю кандыдатуру, бо ў гэты тэрмін партыя будзе ісці шляхам мілітарызму і будзе накіравана на ўсялякую падтрымку ўлады і нашага правага прэзідэнта ў барацьбе і прыніжэнні ворага.

Настаў час убіць у звіліны кожнага нованароджанага елатыша на генным узроўні, што пры згадванні слова “Беларус” яго балтыйскае сэрца пачынала хуценька стукацца ад страху і больш ён ніколі не спакушаўся на нашу Вялікую Радзіму.

Галоўная задача на пасадзе кіраўніка партыі - гэта недапушчэнне праходу ТО ў Кангрэс, падтрымка самага патрыятычнага кандыдата, незалежнага ні ад якіх знешніх федэрацый і падпарадкоўванне толькі волі ебеларусаў.

Наша казна саступае латвійскай і мы не зможам весці зацяжную вайну без фін. падтрымкі беларусаў. Я выступаю за ўсеагульную дапамогу кожнага гульца ад 27 лвл казне сваёй краіны (5 голд або 1000 руб).

Што мы ўбачылі за апошнія месяцы ў сваёй партыі:
- Здача пазіцый ужо другi месяц запар на выбарах у Кангрэс;
Я не памятаю да гэтага такога, калі НФ была 2й па вынікам выбараў!
- Страта падтрымкі іншых правых партый;
- Адсутнасць жадання дамаўляцца з буйнымі паліт. партыямі;
- Пройгрыш на выбарах Прэзідэнта;
- Абраза нашых украінскіх сяброў;
- Рандомная пазіцыя па знешняй палітыцы.

Усё ідзе да таго, што пры такой тэндэнцыі НФ хутка стане ізгоем на палітычнай арэне еБеларусi. АЛЕ, я прапаную Вам іншы шлях!

Трохі фактаў з мінулага вопыту праца кіраўніком партыі НФ;
- Павелічэнне колькасьці кангрэсменаў ад НФ;
- Перамога выстаўленага кандыдата ад НФ на выбарах СР;
- Накормленныя каты ў прытулку і праява Буторам гуманных пачуццяў))
- Унутрыпартыйныя апытанне сябраў НФ па надзённых гульнявых пытаннях, i прадастаўленне на агляд у прэсу.

Гэта ўсё патрабавала працы, каардынацыі і закулісных баталій дзеля росквіту нашай партыі. У дадзеных пытаннях я не магу прамаўчаць і пра Раду НФ і яе дапамогу.

Кожная палітычная фігура імкнуцца да ўлады, але кожны праходзіць гэты шлях па-рознаму.
Так, можна раскідвацца палітычнымі лозунгамі і біць сябе ў грудзі даказваючы свой патрыятызм, а на справе класціся пад суседнюю краіну.
Можна пару месяцаў таму крычаць у чатах " чемодан – вокзал - киев ", а сёння посціць артыкулы з Hail Ukraine! Hail friendship!
Можна сёння з такім жа поспехам даваць палітычныя абяцанні на выбарах, а на справе...

Але, у кожнага з нас ёсць свае мазгі.
Заклікаю ў гэты раз іх адзейнічаць і зрабіць ўзважаны выбар.
Ацэньвайце кандыдатаў па справах, а не па пустых словах!

Мы працягнем таптаць багну i загразаць глыбей, перавыбраўшы сенняшняга ПП, альбо даем магчымасць правым сілам пабудаваць моцную еБЕЛАРУСЬ?



музычны бонус