[eBelarus Support] Усё пра кангрэс

Day 2,320, 08:17 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Прывiтанне, шаноўныя чытачы!

Кангрэс з’яўляецца галоўным заканадаўчым органам еРэспублiкi. Гэта месца, дзе абраныя кандыдаты вырашаюць палiтычную, эканамiчную i ваенную будучыню якой-небудзь дзяржавы.



Пасля выбараў Старшыні Партыі ў кожнай партыі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у кангрэс. Яна доўжацца ад 16-га да 24-га дню кожнага месяца.
У сувязі з некаторымi няспраўнасцямi ў гульнi кандыдатуры чамусьці выдаляюцца са спiсу, калі рэгіёны вашай краіны захоплеваюцца ворагам, і даводзіцца зноў вылучаць сваю кандыдатуру. Таму, лепш 23-га перагледзець, ці ёсць Вы ў кандыдатах.



23-га ў 2:00 (еРеп час) - першы прахадны пункт *



24-га чысла кожнага месяца Старшыня Партыі фарміруе спіс кандыдатаў у кангрэс па ўбыванню ў залежнасці ад аўтарытэту гульца ў партыі. Пазней будзе галасаванне і, паводле пэўнай колькасці галасоў, ад кожнай партыі пройдзе пэўная колькасць яе чальцоў, якія знаходзяцца ў пачатку спісу кандыдатаў. Такім чынам карысна быць на першых месцах спісу. Тады ёсць вялікая верагоднасць патрапіць у кангрэс.



24-га ў 23:59 (еРеп час) - другі прахадны пункт *



25-га чысла кожнага месяца праводзяцца выбары. У іх прымаюць удзел першыя 5 партый па колькасці чальцоў (Топ5 фармуецца 24-га ў 23:59). Нават калі падчас выбараў партыя страціць сваіх чальцоў і апусціцца ў ТОПе - яна усё роўна будзе прымаць удзел у выбарах!



26-га ад 0:00 да 6:00 (еРеп час) - праверка выбараў. У гэты час адміністрацыя адлаўлівае ботаў і здымае іх галасы.



26-га ў 6:00 (еРеп час) - трэці прахадны пункт *



26-га ў 6:00 (еРеп час) - абвяшчэнне вынікаў выбараў, раздача медалёў новаабраным кангрэсменам і пачатак "працы".




Законы, якія можа прапанаваць кангрэсмэн:


Даслаць - вывесці грошы з казны на нац. арганізацыю
ПДВ І падаткі на імпарт - змяніць падаткі
Падатак на Працу - змяніць падатак на працу
Мінімальная зарплата - змяніць мінімальны заробак
Імпічмент - запусціць закон аб пазбаўленні прэзідэнта яго паўнамоцтваў
Выдаць грамадзянства - выдаць грамадзянства
Натуральныя Вораг- абвясціць нацыянальным ворагам іншую дзяржаву

Перад афіцыйным прыняццем закона яго абмяркоўваюць у скайп-чаце кангрэса.



* Прахадныя пункты - перыяд, падчас якога для атрымання кангрэса краіна павінна мець хоць адзін рэгіён. Калі падчас хоць аднаго прахаднога пункта ў краіны не будзе ні аднаго рэгіёну - кангрэса ў гэтай краіны не будзе. Колькасць месцаў у кангрэсе таксама залежыць ад колькасці рэгіёнаў:


1 рэгіён - 10 месцаў
2 рэгіёна - 20 месцаў
3 рэгіёна - 30 месцаў
4 рэгіёна - 40 месцаў
5 рэгіёнаў - 40 месцаў
6 рэгіёнаў - 40 месцаў
...
39 рэгіёнаў - 40 месцаў
40 рэгіёнаў - 40 месцаў
41 рэгіён - 41 месца
42 рэгіёна - 42 месцы

Міністар адукацыі Igoreckkkk