[Diariusz] Ну што ж, пасмотрым!

Day 3,333, 02:51 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun


Вітанкі, шаноўныя!

Дашліце спасылку на гэты артыкул 10 сваім знаёмым, інакш штоночы да вас будзе прыходзіць істота з вышэйшай карцінкі!.. А насамрэч, каб мяне ня грызьлі пакуты сумленьня, я і сам разашлю ў прыват гэтую спасылку кожнаму е-беларусу, нават богамярзотным рыбінам рыжскага заліву. Навошта? На выпадак, калі раптам кагосьці незаслужана абдзяліў увагай, то бок недадаў мэдалёў, тушак ці танкабулак. Штуршком да напісаньня паслужыла вось гэтае паведамленьне:



Чаму я не адказаў чалавеку, а катануў артыкул? Усё банальна - параноя на мультоў у олдфагаў разьвілася ня горш за марціновічаўскую, дзякуючы некалькім адыёзным пэрсанажам, таму не хачу выглядаць глупа, складаючы сьпіс парадаў для пачаткоўца, які можа зусім і не пачатковец, а стварэньне даступнага гайда тармазнулася на тэхнічных момантах (ох ужо гэты Гомза!). Агулам, калі вы адпавядаце наступным крытэрам:

1. жывы
2. кіруеце адным, максымум двума акаўнтамі (толькі не кажыце Плата!)
3. беларус па пашпарце альбо стала жывеце ў Беларусі
4. хочаце гуляць актыўней, але ня ведаеце як
5. фінансава незалежныя
6. ня маеце шкодных для гульні звычак
7. маральна сьпелы чалавек
8. падрыхтаваныя да дэанону (ананімам я не дапамагаю)

То маеце магчымасьць адпісаць мне ў Telegram (спасылка схаваная за тэкстам) і атрымаць усе тыя нішцякі, якімі я ды іншыя добрыя гульцы захочуць падзяліцца. Што гэта можа быць? Дазвольце сваёй фантазыі разгуляцца і затым пішыце лісты дробным почыркам.

НаЗаЎжДы ВаШ, пан Лісоўскі

─▄█▀█▄──▄██▄─
▐█░████████▌
─██▒███████─
──▀███████▀──
─────▀██▀─────