ІНAЎГУРАЦЫЯ І ГЕАПАЛІТЫКА (нумар 2)

Day 2,547, 10:59 Published in Belarus Belarus by nP3D


Дорбы дзень у хату, шаноўныя паночкі і паненкі.


У гэты раз пасаду прэзідэнта e-Беларусі займае WolverineBY. З істотнай перавагай галасоў - больш за 92%, ён перамог на выбарах.




Я разумею, што трохі спазніўся, але ўсё ж жадаю яму поспехаў на гэтай высокай пасадзе.




У цяперашні час e-Беларусь знаходзіцца ў складанай сітуацыі. Пасля літоўскага - латвійскага выпіла e-Беларусі, пры ўдзеле венграў і румынаў атрымалася прагнаць паўночных захопнікаў з нашай зямлі.





Венгры змаглі рушыць наперад на паўночны ўсход па тэрыторыі e-Літвы. А румынам не ўдалося замацавацца ў рэгіёнах e-Латвіі. Так што цяперашняя сітуацыя для e-Беларусі падобная на чарговы венгерска-румынскі выпіл з той толькі розніцай, што ў нас ёсць адзіны - Мінскі рэгіён і кангрэс. Адно толькі пытанне - калі пачнем біць венграў і румын?


Што ж, час пакажа, у які бок зменіцца сітуацыя. І многае залежыць ад нас з вамі, грамадзяне, ад нашых канкрэтных намаганняў і дзеянняў.



Прашу вашай падтрымкі - 25 каментарыяў (наступны квэст журналіста).
Падпісвайцеся на газету, буду друкаваць наступныя нумары.

Дзякую за ўвагу і падтрымку.