[Міністэрства інфармацыі] Да зброі!

Day 2,423, 13:41 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR




Грозныя Літвіны! Суровыя Беларусы!
Да Вас звяртаецца Міністэрства інфармацыі еБеларусі!



З поўначы на нашую зямельку зноў ідзе варожая навала!

Нягледзячы на тое, што прэзідэнт Латвіі атрымаў адказ на прапанову ТВ, іх кангрэс прыняў закон Натуральнага Ворага супраць нас.


Але мы аказаліся пільнымі і адказалі ім тым жа.


Зараз абодва законы прынятыя і мы чакаем нападу. Тое, што вайна яшчэ не пачалася можа быць абгрунтавана тым, што ворагі чакаюць заключэння пакту пра дапамогу з Польшчай.


У сувязі з перадваенным становішчам урад еБеларусі загадвае заняць агнявыя пазіцыі, каб дастойна сустрэць агрэсара і абараніць свой родны кут.

Дадзім адпор паўночным агрэсарам! Жыве Беларусь!



Артыкул падрыхтаваны выконваючым абавязкі міністра інфармацыі Kiryl Z Mensku па замове прэзідэнта краіны D.A.G.