[Міністэрства інфармацыі] Гутарым з прэзідэнтам.

Day 2,397, 04:33 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR




Дзень добры, грамадзяне! Вас вітае Міністэрства інфармацыі еБеларусі!
Выконвае абавязкі міністра інфармацыі: Kiryl Z Mensku



Пэўна, цішыня ў дзяржпрэсе напружвае ня толькі мяне. Калі нічога ня пішацца, то пачынае здавацца, што нічога і не адбываецца. Але насамрэч гэта не заўсёды так.

Для таго, каб даведацца, што робіцца для краіны я звярнуўся з размовай да спадара прэзідэнта, Ignis Nativus.

Як высветлілася, няма актыўнасці бачнай, бо ўсе сілы аддаюцца на актыўнасць нам вонкава нябачную. Многім вядома, што перамовы ў есвеце водзіцца рабіць ў IRC. Гэта толькі ў нас больш распаўсюджаны скайпачацікі.

Дык вось, прэзідэнт актыўна вядзе перамовы аб вызваленні нашых пікселяў. Удзельнічае ў каналах Leto і каналах MOFa краін Астэрыі.



Калі зірнуць на мапу, то бачна, што асноўны тэатр баявых дзеянняў знаходзіцца на Бліжнім Усходзе: войны Ірана ды Венгрыі з Турцыяй, Калумбіі з Інданэзіяй. Адначасова з тым пачалася ТВ Баўгарыі з Малдоваю ды хутка скончыцца ізраільска-кіпрыотскі канфлікт.

Ня гледзячы на тое, што прыа альянсу часцей за ўсё знаходзіцца на баку Ірана ды Венрыі, часам ідзе дапамога краінам Астрэрыі, у нас даволі паспяхова атрымоўваецца весці перамовы аб вызваленні.

Мы бачылі эпік батл у Мінску. Я тады напісаў, што ён загадзя прайграны і аказаўся правым. Але я б ня быў такім упэўненым, каб ведаў, што на тую бітву стаяў прыярытэт Лета. Так, альянс далучыўся крыху спазніўшыся, пачатак мы цягнулі самі. Але ноччу дапамога была больш значнай.



Па выніках няўдалай першай спробы вызвалення былі зробленыя карэкціроўкі і наступным разам каардынацыя павінна быць палепшанай і бітвы больш выніковымі.

Зараз распрацоўваецца некалькі варыянтаў падзей.

У лепшым выпадку з дапамогай Астэрыі праз тыдзень мы будзем мець свае рэгіёны. Пры гэтым паўночныя суседзі пойдуць у Скандынавію і ў еБеларусі будзе магчымасць трохі адпачыць ад бясконцых войнаў.

Задача мінімум - мець свой кангрэс. То-бок, калі ўсё пойдзе дрэнна, то нам трэба вызваліць хаця б адзін рэгіён, каб мець магчымасць зрабіць эвакуацыю сродкамі эйрстрайку. А маючы кангрэс і зямлю планаваць вяртанне ды вызваленне.

Таксама Раман распавёў, што ў альянсе нядаўна прайшлі выбары і абяцаў артыкул ад МЗС. Будзем чакаць.



Артыкул падрыхтаваны выконваючым абавязкі міністра інфармацыі Kiryl Z Mensku з непасрэдным удзелам прэзідэнта краіны Ignis Nativus.

P.S Задаць пытанне прэзідэнту вы можаце штодня на канале #eBelGov а 22й увечары,
ці праз скайп ці прыватнае паведамленне ў гульні.