другога мая аб першым

Day 1,989, 23:54 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann


ўчорашняе сьвята працы я адсьвяткаваў працай - касіў крапівы,
збіраў у лесе сьмецьце, пасьвіў авечак, садзіў дрэвы,
будаваў плоты й шмат іншае вясновае працы ў гаспадарцы.
я ж не камуніста нейкі каб па дэманстрацыях хадзіць са сьцягамі.
маю вольны дзень - сьвяткую працай. а вечарам - на ровар і
да суседняй вёскі на футбол і на піва. таму не пасьпеў
павіншаваць удзельнікаў гульні с гэтым сьвятам.
таму толькі сёньня. віншую вось.

пару словаў на тэму сьвяткаваць альбо не. час ад часу чую галасы
(пераважна маладых і палітычна неадукаваных грамадзянаў) аб тым
што сьвяткаваньне першага мая прыдумалі камуністы й гэта савецкае
сьвята - таму сьвяткаваць няма патрэбы. зразумела што гэта няпраўда,
й ня толькі няпраўда, але перадусім камуністычная хлусьня й прапаганда.
камуністы (падобна хрысьціянам с калядамі) тупа ўзуправалі
сьвята працоўных каб ня толькі не дапусьціць пратэсты супраць
свайго антычалавечага рэжму, але й накіраваць іх паводле сваёй патрэбы.
а й сёньня спрабуюць...

гэтае сьвята вясны сьвяткавалася перад камуністамі й ссср і
сьвяткуецца сёньня афіцыйна ў 80 краінах сьвету, а неафіцыйна -
ўсімі працоўнымі. гэта дзень нашага змаганьня са злачыннмі
дзяржавамі (ведаеце іншыя?) за нашыя правы (якое мы нажаль
пакуль што праграем па ўсіх франтох), гэта проста дзень вясны
й сонца.

таму - са сьвятам. а кожнаму хто сьвяткаваў і тут пракаментуе -
наліваю піва на 800 адзінак энэргіі.


беларусь, свабода, піва!
выпей піва - будзе лепей!
пі з правымі пакуль не палявеюць, пі з левымі пакуль не паправеюць!
2+2=4