...леаніду ільлічу - добрага здароўя

Day 1,905, 06:11 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

віншую новага прэзыдэнта краіны с абраньнем на пасаду. жадаю посьпехаў пры выкананьні функцыі й спадзяюся на адказную ды добрасумленную працу на карысьць краіны, яе сялянаў, пралетарыяту, але й эксплуататараў. хай квятуць мак і каноплі на нашых палёх пад сьвятлом вашае дзяржаўнае мудрасьці, і піва хай льецца ракой. ура, спадары й таварышчы!

але, калі што - імпічмент абвяшчаю бяз папярэджаньня.



дадатак для злых і пакрыўджаных

не забывайццеся, што мы знаходзімся па за межамі рэальнага сьвету. тут трава расьце на небе, сонейка сьвеціць чорным сьвятлом, лукашэнка - сябра пікачу й гярой коміксаў, ЗША пакутуе пад польскім прыгнётам, сталін зьвяртаецца да таварышча жукава "вас ещё не убили? тогда дайте закурить", у лябедзькі несапраўдныя вусы, паміж беларускімі нацыяналістамі схаваліся туркі, а камуністычны прэзыдэнт ня мае маўзэр.

выпейце піва - будзе лепей!