Мова і мазгі

Day 1,728, 13:54 Published in Belarus Belarus by Filezaf

Вітаю вас, шаноўнае спадарства!

Гляджу я ў прэсу, і мяне ахоплівае смутак((

Вырашыў, што я павінны напісаць некалькі словаў па пытанні "нацыкаў", "маскалёў", мовы і г.д.



1. Мова.

Што гэта? Навошта?

Гэта і сродак камунікацыі, і "дом быцця" (аватарка падміргвае, ага).
Так, ёсць сістэма знакаў з мноствам правілаў, мы выкарыстоўваем яе, каб адназначна (спадзяемся) перадаваць інфармацыю. Таму зараз трэба ведаць замежныя мовы, таму людзі ўвесь час былі апантаныя ідэяй адзінай сусветнай мовы...
Нават сур'ёзныя дзядзькі (кшталту Рассэла з каментаў да аднаго з артыкулаў) працавалі над стварэннем штучнай універсальнай мовы.
Аднак 20 стагоддзе акрамя стварэння моў праграмавання прынесла разуменне таго, што "паўсядзенная мова" - гэта нешта настолькі цудоўнае, што капец! )
І хоць Вітгенштэйн з Гайдэгерам не зліваліся ў экстазе паразумення, аднак тое, што мова - гэта наш Сусвет, яны ведалі дакладна!

Ад таго, у якой мове вы жывеце, залежыць тое, як вы жывеце...

Пра што гэта я? Дык пра тое, што ёсць людзі, якія адчуваюць подых мовы (здараецца, што і некалькіх моў!) Ёсць людзі, для якіх важна на ёй размаўляць, важна, каб мова жыла!

Гэтаксама ёсць людзі, якім хапае таго, што яны маюць, і давольныя) І не варта піхаць ім тое, чаго не хапае вам!


2. Людзі.

Так, я ўжо казаў, што існуюць розныя людзі (ваш кэп 🙂 ), у іх свае пачуцці, свой густ, свае адносіны да Джасціна Бібера..

Самае цікавае, што такія розныя людзі (сярод якіх хапае і класных хлопцаў і дзяўчын, і апошніх ідыётаў, хамаў і г.д.) існуюць у кожным народзе, іх наяўнасць не залежыць ад грамадзянства, колеру скуры, даўжыні ... валасоў)

Я здзіўляюся, калі бачу, як хтосьці ацэньвае іншага чалавека, зыходзячы са штампіка ў ягоным пашпарце, ад таго, на якой мове той размаўляе...

А тут я пра што? Проста ня варта глядзець на свет праз такую "загагуліну", як стэрэатыпы, ня варта навешваць на людей ярлыкі (маскалік, нацык, упорак, братушка).. Калі чалавек хоча размаўляць на сваёй роднай мове, калі ён хоча павагі да яе і да сябе асабіста, дык ці нацык ён? (я не хачу тут адхіляцца і разважаць пра самое гэтае слова) Калі чалавек - рускі (здараецца і такое), дык ці варта яму казаць, каб забіраў сваю рыдлёўку, цацкі свае забіраў, складваў у чамаданчык і валіў з нашай пясочніцы??

Давайце ацэньваць людзей, грунтуючыся на іх дзеяннях, словах, а не на нейкіх фармальных прыкметах! Вы ж смеяцеся, калі дзяўчына кажа, што ноўтбук такі файны, такі файны, бо ружовы!


Хлопцы ды дзяўчынкі! Гэта гульня, у якой магчыма многае. Можна заклікаць паліці Маскву і пры гэтым быць з Уралу, рабіць гэта з усмешкай, а можна верыць, што ад гэтага сапраўды штосьці зменіцца, пачне ў рэшце рэшт расці барада, а дзяўчынкі паважаць!

Дзякуй вам, новыя гульцы еБеларусі, што падштуршнулі мяне болльш размаўляць на роднай мове!
Дзякуй вам, мае расейскія браты, што прачыталі гэты артыкул і ўсё зразумелі!
Дзякуй вам, мае ўкраінскія браты, за тое, што ў вас ёсць Сціві \о/

Дзякуй усім, хто робіць гэту гульню цікавай, вясёлай і добразычлівай!

Рыхтуемся разам да экскурсіі ў Ерусалім!