35. Ну як адпачылі?

Day 1,280, 12:25 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы



Сапраўды, апошні месяц быў спакойным адпачынкам... З Прыбалтыкай вайну закончылі, дапамаглі еУкраіне (канешне не проста так), і цяпер "з жыру бесімся"...

Можа сказаць еТурцыі "дзякуй"? Хоць якая-та радасць будзе з таго, што яна стане нашым ворагам: будзем атрымліваць бонусы на трэніроўцы і на баі... Дарэчы, калі Вы яшчэ не ведаеце, то гляньце сюды. Хто бы мог падумаць, што еБеларусь можа ваяваць з еТурцыяй... Некаторыя, жывучыя ў нас, не ведаюць увогуле дзе тая еТурцыя знаходзіцца. Але мы будзем плаціць адно-адному відаць цяпер заўжды: то еУкраіна нас ратуе ад еЛітвы, то мы яе ратуем ад еТурцыі, цяпер яна, спадзяюся, будзе нас ратаваць ад той жа еТурцыі.

Хаця ў чым сэнс нас захопліваць? Хіба яны не ведаюць, што патрыётаў у нас хапае, і сілаў і саюзнікаў таксама... Таму, пастараемся паставіць новы рэкорд, па хуткасці вызвалення еБеларусі ад захопнікаў. У той раз мы здаецца справіліся дзесці за 25 дзён. Цяпер трэба хаця б за 20 🙂

Таму рыхтуемся маральна і матэрыяльна. Хутка нас, мабыць, чакаюць новыя "Запіскі з падпольля", дзе мы тайна будзем перадаваць дадзеныя аб шпіянажы і партызанстве. А я буду тым часам пісаць па-малу "Чорнаморскую баладу". Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.