25. Прыбалтыйская балада

Day 1,270, 05:21 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы


Пра падзеі, што мы перажылі, трэба скласці нешта каштоўнае, аб чым потым можна было б узгадаць... Калісці гэты твор стане старажытным, як "Балада пра Берына і Луціэнь" ва Уладары Пярсцёнкаў. Але сёння я хачу прадставіць менавіта твор еБеларускай культуры...

ПРЫБАЛТЫЙСКАЯ БАЛАДА

У вясенні той дзень,
Чацвёртага дня,
Палыхнуў прамень
Месяца красавіка.

І судзіў гэты дзень
Пачатак вайны,
І сабраўшы людзей
У бой пайшлі мы!

Зазвінелі званы
На вежах Менска,
І ішлі латышы
Праз вароты Брэста.

І падняўся над імі
Варожы сцяг,
Каб трымаць народ
На еБеларускі прасцяг.

І ішлі перамогі
У ворагаў нашых,
І няслі іх ногі
Па мясцінах важных.

І тады з мапы Свету
Знікла яна,
Паўтаралі мы шопатам:
"Наша зямля!"

І пайшлі партызаніць
У лясах спачываць,
Іх кампаніі грабіць,
Эканоміку рваць.

І чакалі ў няволі
Мы паўстання гадзіну,
І настала раздолле -
Вызвалялі Радзіму!

Усяго прайшоў месяц,
Няпросты быў час,
Але брыт украінец
Прыслаў нам адказ.

І пайшлі мы з братамі,
Вызвалялі наш край,
І ва ўдзячнасць аддалі
еРасіі свой гай.

еУкраіна стаяла на варце ў нас,
І стаялі сцягі на дарогах,
І настаў вось, нарэшце, той час,
Калі будзем плаціць за даброты.

Не забудзем ніколі,
Ні сябрам ні ворагам,
Што жывем мы на волі,
Дзякуючы іх клопатам!

І настане той дзень залаты,
Калі мы
Узгадаем сябрам дабраты,
І зямля будзе нам назаўжды!




Галоўны рэдактар: Ян Лысы.