[MoFA] Farewell, LETO! Бывай, LETO!

Day 2,575, 02:04 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Good day, ladies and gentlemen!

This is a public letter from eBelarus to all our allies: former, nowaday and prospective. It is very hard for such a small country like eBelarus to survive, build relationships and even remain on the map without all of you. As you can detect in the last months, to remain on the map has become an impossible task increasingly. Pliers of neighbors wasn’t pleasant amusement, but soon generally have shackled us. This existence became unbearable weight for brittle eBelarus statehood and took away our faith in our power drop by drop.

We persistently searched for way out from the situation of permanent occupation like any underdog who haven’t enough common sense. But unfortunately we weren't lucky enough to find it. The time of compromises had passed so we made a cardinal decision which leads us to change the foreign policy vector. eBelarus sincerely grateful to all who created LETO with us. In this alliance we really feel strength of friendly shoulders and unity of thoughts of people from different places of Earth. Thank you for this happy time! But rationality must be more important than emotions until we live in the world of Darvin’s logic where the strongest survive.



This time has come when we must say: "Farewell, LETO!". Destiny leads us to the other side to new friends and new partnerships. But our memory will keep the best which occured in the last. What will happen next? eBelarus will remain blocked country until the moment of creating new alliances in which we will take up honorable place, equal among equals. And at the moment we begin to improve relationships with our neighbors. First of all with eLithuania and ePoland and maybe with eUkraine. We’ll try to inspirit new life in the project of "Intermarium" which closely interwined with real history. We will evolve further and will experience common successes and failures together.

And the last we want to remind to our readers one belarusian proverb: "The sun will glance in our window too!". Best of luck to you, friends!




Добры дзень, шаноўнае паньства!

Гэта адкрыты ліст еБеларусі да ўсіх нашых саюзьнікаў: былых, існых і будучых. Бяз вас такой невялікай краіне, як нашая, цяжка выжываць, будаваць добрасуседскія стасункі і, урэшце рэшт, заставацца на мапе. Апошняе, як вы маглі адсачыць цягам апошніх месяцаў, ператваралася для маленькай еБеларусі ва ўсё больш невыканальную задачу. Абцугі суседзяў не былі для нас прыемнай забавай, пакуль увогуле не скавалі, як зьняволенага, у кайданы. Гэткае існаваньне стала невыносным цяжарам для крохкай беларускай дзяржаўнасьці і кропля за кропляй сточвала нашую веру ў свае сілы.

Як і любому неўдаху, якому яшчэ не бракуе здаровага клёку, мы настойліва шукалі выйсьце з сытуацыі пэрманентнай акупацыі. Але, на вялікі жаль, знайсьці яго нам не пашанцавала. Час кампрамісаў мінуў, і мы вырашылі прыняць кардынальнае рашэньне, што вядзе нас да зьмены зьнешнепалітычнага вектару. Беларусь шчыра ўдзячная ўсім, хто разам з намі стварыў LETO. У гэтым альянсе мы па-сапраўднаму адчулі моц сяброўскага пляча і еднасьць думак людзей з розных куткоў зямнога шару. Дзякуй за гэты сьветлы час! Але рацыянальнае мусіць быць вышэйшым за эмацыйнае, пакуль мы жывем ў сьвеце дарвінаўскай лёгікі, дзе выжывае наймацнейшы.



Прыйшоў час, калі мы мусім сказаць "Бывай, LETO!". Доля вядзе нас у іншы бок, да новых сяброў і новых таварыскіх стасункаў. Аднак нашая памяць будзе клапатліва захоўваць лепшае, што адбылося ў мінулым. Што здарыцца далей? Беларусь застанецца па-заблокавай краінай да моманту стварэньня новых альянсаў, дзе, мажліва, мы зоймем пачэснае мейсца роўнага сярод роўных. А пакуль пачнем з паляпшэньня стасункаў з суседзямі. У першую чаргу гэта будуць Летува і Польшча і, даволі верагодна, Украіна. Паспрабуем удыхнуць новае жыцьцё ў праект "Міжмор’е", які цесна пераплятаецца з рэальнай гісторыяй. Будзем разьвівацца далей, перажываючы разам агульныя посьпехі й няўдачы.

І на апошняе хочам нагадаць шаноўным чытачам беларускую прымаўку "Загляне сонца і ў наша аконца!". Хай шчасьціць і вам, сябры!