24. Нечаканнае абнаўленне... ▼

Day 1,269, 06:00 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы


Я асабіста відаць нешта праслухаў, бо ўсе кажуць быццам ведалі аб сённяшнім абнаўленні яшчэ даўно... Для мяне ж сённяшняя абноўка была нечаканнай. Спачатку здалося, што проста глюк, а потым калі глянуў на сваю зямлю, аж страшна стала...

Цяпер кожны можа купіць сабе зернавую ўсяго за 500 BYR, што само сабой значна лягчэй. Куды я страціў свае 10 GOLD, што месяц назад адправіў на кампанію? Але гэта адзін сюрпрыз. З кампаніямі адбыліся каардынальныя змены, і не ведаю, як яны прыйдуцца народу. Але гульня абнаўляецца, і гэта добра. Значыць не стаіць на месцы, і эвалюцыяніруе, як Свет... Прывыкайце да новых правілаў! Дзякую за ўвагу!



А ў гэты час - падзеі з фронту: Гродна перайшло да нас, і еУкраіна зачыніла вайну з еЛітвой. еРасія захапіла канчаткова еЛатвію, і яна вырашыла стаць рэспублікай у яе складзе. Вось такое завяршэнне вайны... Хаця не факт, што завяршэнне 🙂.



Выбачайце за такі кароткі артыкул, але сёння малавата часу паведаміць болей. Дзякую за ўвагу!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.