Праграма Igoreckkkk. [1]

Day 2,356, 11:31 Published in Belarus Ukraine by Igoreckkkk De Elite


Вітаю, Беларусь!

Вось ужо набліжаецца е-пэнсыя ЁЖа, і блізка ўжо новыя прэзідэнцкія выбары. Як вы ўжо маглі заўважыць, мяне падтрымалі на гэтых выбарах такія партыі, як Agrarian Party , Nezalezhnaya Belarus, Beer Lovers Party, COMMUNIST PARTY і Good Players Party за што ім і вялікі дзякуй!


Некалькі словаў пра маю палітычную кар'еру ў Беларусі:
- тройчы быў Міністрам Дэмаграфіі;
- пяць разоў абраны Кангрэсмэнам;
- Тры месяцы ўзначальваў Agrarian Party
- двойчы быў амбасадарам еБеларусі ў еЭстоніі ды еСлаваччыне.


Міністэрствы й іхныя задачы:
Сярод гэтых гораў туклікераў было вельмі цяжка знайсьці тых гульцоў, у якіх ідэальна спалучаюцца паказьнікі досьведу, актыўнасьці й жаданьня працаваць у міністэрствах.
Давялося нават Блока абудзіць :3

Міністэрства Абароны
Міністар - NueveOcho
Практичести постоянный Министр Обороны еБеларуси в последнее время. Опытный игрок. Сейчас руководитель нашего альянса LETO.
- інфармаванне жыхароў краіны пра ваенныя манэўры еБеларусі ды іншых краінаў;
- выданьне артыкулаў з актуальнымі загадамі;
- арганізацыя CO й збройнай падтрымкі на важныя бітвы;
- напісаньне артыкулаў зь цікавай інфармацыяй з сусьветных франтоў.



Міністэрства Замежных Справаў
Міністар - Danatelus
намеснік - StreLa_BY
- набор актыўных гульцоў на пасады амбасадараў у сяброўскія краіны;
- публікацыя інфарматыўных артыкулаў пра саюзьнікаў ды арганізацыя выданьня гэткіх жа артыкулаў пра еБеларусь у гэтых краінах;
- пошук новых саюзьнікаў й паляпшэньне стасункаў з краінамі альянсаў LETO і Asteria;
- інфармаваньне насельніцтва пра зьнешнепалітычную сытуацыю.



Міністэрства Інфармацыі
Міністар - Ignis Nativus
Вядомы гулец. Шмат разоў працаваў у розных міністэрствах.
намеснік - Olga26
- апэратыўна рэагаваць на разнастайныя абнаўленьні гульні ды своечасова інфармаваць е-жыхароў;
- пераклад розных цікавых замежных артыкулаў;
- напісаньне аглядаў замежнай прэсы;
- працяг праекта "Гісторыя еБеларусі"


Міністэрства Эканомікі й Фінансаў
Міністар - Ivan Blok37
Добры гулец. Ня так даўна займаў пасаду прэзыдэнта еБеларусі. Некалькі разоў быў міністрам замежных справаў.
- рэгулярнае напісаньне аналітычных артыкулаў;
- гульня оргай на валютным рынку, што забясьпечыць дадатковы прыбытак;
- раздача крэдытаў е-моладзі падчас акцыяў на паляпшэньне Трэніравальных цэнтраў;
- дапамога маладым бізнэсоўцам.


Міністэрства Дэмаграфіі й Адукацыі
Міністар - Oleh Tsyupka
Так, занадта малады, але магу вас запэўніць: працавіты і адказны гулец.
намеснік - sheva shevikzt
- публікацыя адукацыйных артыкулаў;
- раздача хлеба маладым байцам;
- па магчымасьці - розныя конкурсы для павялічэньня актыўнасьці.
Пра ваенныя пляны будзе напісана ў наступным артыкуле.

Поспехаў усім кандыдатам
о7