[MinInfo&Cult] Спаборніцтва "Шахматны махач"

Day 1,909, 13:09 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR








Міністэрства інфармацыі і культуры пачынае спаборніцтва. "Шахматны махач".



Дысцыпліна - шахматы. Запрашаецца да ўдзелу кожны, у каго інтылект вышэй чым у хлеба.

Адбывацца падзея будзе тут



Папярэдняя рэгістрацыя і сетка тут



Спаборніцтва распачнецца а 21 гадзіне 13.02.13

Прынцып правядзення турніру: кожны павінен згуляць з кожным па 2 гульні. Адна гульня белымі, другая чорнымі.
За кожную перамогу налічаецца 1 бал, за нічыю – 0.5 бала, за пройгрыш – 0.

Прыняць удзел у турніры можа любая колькасць ахвотных. Ліміт часу - як дамовяцца гульцы. Калі яны не дамовяцца, то выкарыстоўваецца ліміт часу роўны 3 хвілінам на адзін ход.
Калі гулец не згуляў ніводнай партыі ў той час, калі адзін з гульцоў згуляў ужо палову ўсіх матчаў, то ён выключаецца са спаборніцтва. Або калі з дня старту турніру ці апошняй гульні прайшоў тыдзень.

Галоўны прыз спаборніцтва - Навушнікі! Прыз прыйдзе па пошце на адрас пераможцы. Так сама ён атрымае 2000Быр. І падзяку ад міністраў.

Другое месца 1000 Быр, падзяка ад міністраў па пошце.

Трэцье месца 100 ку7 танкаў і , так сама, падзяка ад міністраў па пошце.

Будзе стрым, будзе фан. Шахмацісты, далучайцесь!

Вядома, будзе шмат пытанняў. Пакідайце іх у каментарах да артыкулу.


Жыве Беларусь !


РУ

Доброго вам , еГраждане. Как сказано выше - давайте шахматнём! . И не просто, а за призы ценные, с доставкой до ближайшей почты! Ждем вас на регистрации.

Люби Беларусь!

MinInfo

PaulFromMinsk

Eugene Just II

zMensk

07.02.2013