[MinInfo&Cult] Выпуск 246 (07.01.2013) [BE]

Day 1,875, 14:05 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR
[Беларускамоўная версія]
             Some soft music














MoD - Ministry of Defense, MoFa - Ministry of Foreign Affairs, MoIC - Ministry of Information and Culture, MinDem - Ministry of Demography, MoE - Ministry of Education, MoF - Ministry of Finance.

Прэзідэнт і міністры (за выключэннем часова адсутнага Green4x) пачалі працу:

- Створаны канал МЗС еБеларусі #mofa.by
- Вызначыліся якім краінам дапамагаць у ваенным плане ў дадзены момант
- Прэзідэнт асабіста павіншаваў прэзідэнтаў еУкраіны і Расіі з выбраннем на пасаду, абмеркаваў з імі пытанні супрацоўніцтва.








Ніжэй прыведзены дынамікі вартасці золата ў валюце (price per 1 gold) і колькасці той самай валюты ў казне (treasury) за апошнія дні.


Пералічана па вядомых прычынах 95000 валюты. Афіцыйны артыкул. Справаздача Міністэрства фінансаў і эканомікі.





Калі афіцыйныя загады ў Беларусі былі на бітвы ў замежжы, нашыя атрады праводзілі клапатлівую справу па вызваленню Гомелю - адзінай вобласці, захопленай венграмі. Праводзіліся масавыя распаўсюды дапамогі для жаўнераў, працаваў нават канал, на якім выдавалі зброю ды ежу. Як вынік - дзякуючы кожнамі беларусу, дзякуючы нашым сябрам з Турэччыны (атрад SultanS') мы здолелі перамагчы! Віншуем!

Варта адзначыць, што венгры пасля заканчэння нашага пагаднення не жадалі вяртаць Гомель. Былі зроблены больш за 4 спробы па вызваленню гэтай вобласці, пераважна спробы рабілі самі беларусы. Венграм не трэба верыць, але і самое пагадненне нельга назваць добрым (не было пазначана, што яны вернуць назад Гомель).

Былы прэзідэнт краіны жадаў дамовіцца з венграмі наконт арэнднай платы ў памеры 25000 нацыянальнай валюты, але пагадненне не набыло сілы. Усё-ткі грошы - не самае важнае ў гульні, як паказалі падзеі.



Статыстыка па атрадах па колькасці пераможных праціўнікаў і нанесенага ўрону прапанавана ніжэй.







Кангрэс:

Рыхтуецца праект пакету МРР з краінамі.

Завяршаюцца выбары спікера кангрэса. У сувязі з тым, што кандыдат толькі адзін ( ZmicerU), галасаванне праходзіць у фармаце "ЗА" або "СУПРАЦЬ"

Кангрэсмен Yauhien займаецца іміграцыйнай палітыкай, праводзіць абмеркавання на нашым форуме http://erepublik.by/forum/index.php?board=34.0

Сітуацыя з Гомелем - тэма сур'ёзнай дыскусіі ў парламенце. Да звароту Гомеля меркаванні выказваліся розныя. Вось для прыкладу меркаванне Zveroboy152: "Если отдать венграм регион за 50к и если это хорошие деньги(за аренду), то можно сделать ход конём.Провести переговоры с латышами по поводу аренды у них региона с коровами(их у них 2). При таком раскладе они могут согласится и за меньшие деньги. Им они не помешают для ведения войны. В результате мы будем и с бонусами и с деньгами."


Краіна:

Прайшлі выбары прэзідэнта Беларусі, па выніках якіх пераможцам стаў Джазіс. Ягоны апанент, якому не хапіла зусім крыху, - Astrum Invictus - выдаў свой артыкул з пажаданнем поспеху цяперашняму кіраўніку дзяржавы. Адным словам, выбары прайшлі сумленна, апаненты былі вельмі адэкватныя.

Артыкул ад імя прэзідэнта краіны - тут (цісні).






У Беларусі:

З Раством Хрыстовым віншуе нас беларус. Таксама ён вельмі рады вынікам паўстання ў Гомелі. Разам з ім віншуюць нас і партыі Беларусі!

Акцыя па дапамозе пачаткоўцам праводзіцца вось тут. Хто жадае - ўдзельнічайце!


Замежжа:

Склад ураду Бельгіі парпанаваны для вас па гэтай спасылцы.

Склад ураду Ўкраіны - тут.

Урад Сербіі можна пабачыць ў гэтым артыкуле.

Урад Індыі - недзе тут.

Ідзе набор для навучання ў еЎніверсітэце. Прымайце ўдзел!

Гісторыя гульцоў у еРэспубліцы (амаль кожнага з нас) прапанавана ў Швецыі. Глядзіце.








Праект - віншаванні з Днём е-нараджэння - рухаецца наперад! Кожны гулец мае права паведаміць пра сваё міні-свята (але толькі загадзя), напісаўшы паведамленне да Eugene Just II, і віншаванні будуць апублікаваныя ў газеце, разам з выдачай падарункаў. Дадзеная традыцыя заснавана толькі на энтузіязме міністэрства, але і любы гулец можа падтрымаць акцыю, накіраваўшы ў фонд любую колькасць сродкаў (колькі захочаце). Вашая дапамога пойдзе толькі на дадзенае мерапрыемства! Такім чынам і падарункі будуць больш, і актыўнасць павялічыцца значна!


Вялікі дзякуй за дызайн газеты гульцу justacoin!



MinInfo
PaulFromMinsk
Eugene Just II
zMensk

07.01.2013