1850 - Новая мапа свету (пераклад) [BE]

Day 1,850, 09:01 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Гэты артыкул можна прачытаць у:

- Расіі (Пераклаў Green4x)
- Албаніі
- Бразіліі
- Інданезіі
- Аргентыне
- Швецыі

2013 год стане па-сапраўднаму больш цікавым для гульцоў, таму што з’явіцца новая інтэрактыўная мапа, якая будзе замест былой непрацуючай на i-усім (“ай-усё”, заўв. пер.) альбо на Android, роўна як пры карыстанні дастасаваннем ад Adobe.

Дзякуючы свайму энтузіязму падчас сустрэчы eRepublik я атрымаў магчымасць пабачыць новую мапу, якая ў стадыі распрацоўкі. У цэлым, не ўсе магчымасці былі ўлічаны падчас распрацоўкі, а тыя, што вы ўбачыце, каманда распрацоўшчыкаў даводзіць да канчатковага выгляду. Артыкул падаецца ў мэтах азнаямлення гульцоў, таксама – для канструктыўных парад камандзе распрацоўшчыкаў. Вось ніжэй – статус распрацоўкі на момант напісання майго артыкула:


- базуецца мапа на OpenLayers, які працуе на JavaScript/jQuery, што патрабуе значных нагрузак на працэсар падчас яго выкарыстання - http://openlayers.org/ Разам з тым, мапа будзе значна больш прывабнай і цікавай.

- на ПК працуе добра, таксама (але з невялічкай затрымкай па часе) - на Android 4.0.3, на планшэце ASUS Transformer TF101 (не флагман сярод тэхники, але таксама добра) у аглядальніках:
> па змоўчанні
> Google Chrome
> Firefox (марудна працуе, нечакана можа працаваць павелічэнне па кліку на мыш)
> Opera Mobile

- уключаны пошукавы алгарытм, таму вы зможаце хутка знайсці запатрабаваную вобласць:


- на мапе адлюстроўваецца вашае цяперашняе месцазнаходжанне:


Каб зноў перанесціся да цяперашняга месцазнаходжання можна націснуць на хатку, што знаходзіцца праваруч ўнізе.

- плануецца дадаць магчымасць разгортвання мапы на ўвесь экран (кнопку хаткі застанецца бачнай)

- маюцца розныя віртуальныя пласты на мапе. Для хуткага вандравання па мапе іх можна выключыць, проста зняўшы “птушку”:


- Калі націснуць на выяву горада, то ўсплыве дадатковая інфармацыя:


Панелі пракруткі тут узніклі з-за аглядальніка, на розных маштабах іх можа не быць. Інфармацыя, што ўзнікае, можа быць змешчана ў любое для вас месца. Вы маеце магчымасць:
> націснуць на вобласць (дзе напісана “Вобласць: Transilvania”) для павелічэння
> націснуць на "Вобласці ў Румыніі" альбо на "Вызваленыя ў..." для падрабязнасцей пра краіну
- інфармацыя прыкладна выглядае вось так:


Вакенцы, што ўзнікаюць пры націсканні на кнопкі, накладваюцца адно на адно, і пакуль што імі нельга кіраваць. Але ў хуткім часе гэта будзе выпраўлена, бо самі распрацоўшчыкі вонкавага выгляду(front-end - заўв. пер.) працуюць даволі добра.

- пра часткова акупаваную вобласць інфармацыя выглядае так:


- нарэшце была дадана інфармацыя пра краіну-захопніка і зыходную краіну для вобласці. Дата захопу таксама пазначаецца (і таму можна дакладна ведаць пра магчымасць ўзняцця паспяховага паўстання):


- странным бокам ЗША ваююць супраць сябе :Р (здаецца, гэта недапрацоўка):


Адразу ўзнікае пытанне – ці могуць Штаты пачаць паўстанне на сваёй тэрыторыі? XD

- далей, маючы пошукавы алгарытм, мы зможам знайсці цалкам захопленыя (стёртые) краіны:


На жаль, іх не можна вызначыць, таму будзем толькі карыстацца мышшу для вандравання па мапе. :Р

Межа краін з лёгкасю можна ўбачыць пры выбары “птушкай” насупраць «Межы»:


Цяпер пра некаторыя пажаданні і пра парады:
- было б файна ўбачыць сваю краіну з зыходнымі абласцямі і межамі
- калі мы знайшлі краіну праз пошук і націснулі на яе, было б файна яе неяк абнесці іншым колерам альбо проста зрабіць кантрасным з тым, што вакол краіны. Гэтая магчымасць стала б карыснай для гульцоў у акупаваных краінах, роўна як для усіх астатніх
- ідэя пра імгненны (змена месцазнаходжання - заўв. пер.) ў хуткім часе будзе дадана распрацоўшчыкамі;
- абазначэнні зон пераезду (А1, А2, В2 и т.д.) у якасці дадатковага “пласта” сталі б цікавым дадаткам да мапы, а таксама карысным для тых хто жажае бачыць зоны без дапамогі wiki.
- вакенца з инфармацыяй пра краіну можа ўтрымліваць значэнні падаткаў і спасылкі на саюзныя краіны, законы ды іншае;
- у будучым, калі (спадзяюся) альянсы стануць часткай гульнявой механікі, было б добра бачыць гэтыя самыя альянсы на мапе, перафарбаваныя ў розныя колеры🙂

Зыходны артыкул: http://www.erepublik.com/en/article/2173246