1719 - [ONE] - Заканчэнне эры, ONE афіцыйна распушчаны [BE]

Day 1,719, 23:50 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, шаноўнае спадарства!

Сёння я прапаную вам пераклад важнага артыкула, што прысвечаны ONE. Чытайце, выказвайце свае меркаванні.





         

Зыходны артыкул

Заўвага: ONE не мае афіцыйнай газеты пасля таго, як адміністрацыя выдаліла ўсе арганізацыі, таму Rhual ветліва пагадзіўся даць магчымасць ONE выкласці артыкул у сваёй газеце.


Шаноўныя сябры ONE,


Усё добрае калі-небудзь падыходзіць да завяршэння, таму мы з глябокім сумам абвяшчаем пра роспуск ONE.


Альянс ONE быў створаны чатырма краінамі: Польшчай, Венгрыяй, Сербіяй і Іспаніяй. Чатыры краіны наладзілі добрыя сувязм, распрацавалі добыя адносіны і як след сфармулявалі неафіцыйны пад назвай NWO. З самага пачатку было відаць, што мэта альянсу – веліч.Наша першая мэта – барацьба за Цэнтральную Венгрыю. То быў наш першы крупны бой разам, гэта нас аб’яднала, таму мы і былі пераможцамі. Пазней новыя краіны далучыліся да NWO (на той момант ужо ONE), а дакладна: Інданезія, Іран, Македонія, Славенія, Швецыя і Велікабрытанія. Усе яны ўнеслі вялікі ўклад у ONE, і мы ведалі, што гэта быў пачатак новай гісторыі.


ONE дасягнуў усяго, чаго мог жадаць сапраўдны альянс. Мы былі дамінантамі на працягу некалькі месяцаў, мы сцерлі палову EDEN, ад ЗША на захадзе і да Кітая на ўсходзе, веліч ONE была бясспрэчнай. Мы захапілі ўсе матэрыкі, нашыя ворагі адзін за адным нічога не маглі з гэтым зрабіць. Мы таксама дасягнулі таго, чаго не здолеў PEACE, мы паставілі ЗША на сваё месца і мы былі ўпэўнены, што наша работа была скончана. Мы захапілі Бразілію праз Паўднёвуюб Афрыку проста для задавальнення, а пасля яшчэ раз праз Іспанію. Нават Кітай паў пад нашым ціскам, і Азія стала для нас дзіцячай пляцоўкай.


ONE – гэта гісторыя братэрства і здрадніцтва, шчасця і болю, веры і нянавісці. Гэта сапраўды новая з’ява, ONE дасягнуў таго, пра што большасць альянсаў магла б толькі марыць. Мы сапраўды канралявалі цэлы свет. А пасля дасягнення гэтай мэты ў нас не засталося праціўнікаў, г. зн. калі ONE пачаў згасаць, для нас не было новых мэт. Мы зрабілі ўсё, пра што марылі, і біцца далей проста не было рацыі.


У былыя часы мы былі даволі моцным саюзам, і ніхто не мог паспрачацца наконт гэтага факта. Але ў той жа час у нас было ўсё для гарантаванай перамогі. Пасля здрадніцтва Турэччыны мы згубілі перавагу, і ўлічваючы адсутнасці добрай арганізацыі, ONE пачаў рушыцца. Гэта было складана, мы сталі нічым. У студзені толькі дзве нашых краны мелі кангрэс. Пасля гэтага мы паступова пачалі аднаўляць сваю дзейнасць. То быў нялёгкі шлях, але мы вярнуліся пераможцамі. Сяброўства з Балгарыяй для нас стала добрай дапамогай. Балгарыя зразумела, што ўяўляе сабой EDEN на самой справе, таму Балгарыя и пасябравала з намі.
Наступныя месяцы былі актыўнымі. Мы дасягнулі вялікіх перамог, разам з вялікімі стратамі.


Штаб-кватэра была без працы, ніхто не слухаў загады. Пасля некаторых пераўтварэнняў штаб-кватэра аднавіла сваю дзейнасць. У сакавіку ўпершыню з’явіліся некаторыя перадумовы для падтрымкі падчас стварэння новага альянсу на базе ONE. Мы не далі гэтым планам стаць рэальнасцю. Але Іспанія выйшла з ONE, стаўшы ахвярай пустых абяцанняў. Для нас то быў сапраўдны ўдар. Не толькі ў ваенным плане, але і маральна. Усе ведалі, што Польшча пакіне альянс пасля Іспаніі, і мы чакалі, што ONE можа скончыць сваё існаванне ў любы час. З-за таго, што краіны не слухалі загады і кабміны былі неактыўнымі.


Мы рабілі ўсё магчымае, каб выратаваць ONE, таму што ведалі, якія ў нас былі на той момант шанцы. Новае пагадненне і рэформа былі спланаваныя падчас новай сустрэчы, але, на жаль, там нікога не было з тых, хто быў гатовы нас слухаць. Прэзідэнты былі ў тукліку, МО не хацелі паказвацца на каналах IRC. Некаторыя краіны стваралі сакрэтныя каналы з аргументамі пра тое, што штаб-кватэра была ніякай. Абвінавачвалі ў некампетэнтнасці стаўкі ONE. Польшча і Іспанія выкарыстоўвалі гэтыя прычыны, каб выйсці з альянсу, хоць кожная краіна мела магчымасць запатрабаваць новыя выбары галоўнакамандуючага. Штаб-кватэра спрабавала выратаваць ONE, але краіны былі незацікаўлены ў каардынацыі ў альянсе.


Менавіта таму мы і вырашылі пакласці канец ONE. Няма неабходнасці для таго, каб альянс, магчыма самы вялікі за ўсю гісторыю, пакутаваў. Многія кабміны таксама хацелі абвінаваціць альянс у няўдачах. Гэта – прычына таго, чаму большасць насельніцтва згубілі давер да камандавання ў цэлым.


Сёння мы не павінны сумаваць, мы не павінны думаць пра гэта шмат. ONE спаткаў свой захад. ONE быў самым вялікім альянсам. Мы распускаем яго дзеля таго, каб ён нагадваў нам тую веліч і той гонар, які мы мелі магчымасць перажыць. Мы распускаем ONE з-за спачування.


ONE Не можа больш існаваць, але сяброўства… Братэрства, створанае ў альянсе, застанецца назаўсёды, альянсы ствараюцца і распускаюцца, але сяброўства жыве!

Цяпер мы просім вас сказаць у апошні раз сказать ...

Слава ONE!




~ Апошні ONE HQ:

Генсек (першы і апошні) - Gregory Gallangher
Зам Генсека - Cookies Revenge
Ваенны камандуючы - Rhual
Дырэктар по міжнародным зносінам - gid1

і астатняя частка HQ



Eugene Just II