16. Вясенняе абвастрэнне... ▼

Day 1,261, 05:10 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

Ня ведаю: так у eRepublik заўсёды, ці гэта я трапіў на такі перыяд, але гульня здаецца вельмі насычанай: тут - вайна, патрыятызм, здрадніцтвы, альянсы; тут - выбары, прынцыповасць, разважанні, і таксама здрадніцтвы... Я чуў пра тое, што раней нашую краіну напаткалі, магчыма, яшчэ большыя беды, чым сёння, але і зараз мы прымаем удзел у падзеях, пра якія потым будзем, як ветыраны распавядаць навічкам: "Вось цябе не было ў часы Прыбалтыйскага захопу..."...

Але сёння ў загалоўках шматлікіх навінаў іншая падзея: выбары. За каго Вы збіраецеся галасаваць? Я не прашу пра гэта напісаць у камэнтарах, калі ласка, трымайце пры сабе, але баюся наступныя мае словы вымушаць некаторых, сваёй рэакцыяй, выдаць сябе: я буду галасаваць за Hyena Black, і зараз агітую яго напярэдадні выбараў. Тлумачыць чаму, ня буду, але верагодна, таму што я з ім лепш за ўсё знаёмы, ён кандыдат з Народнай Грамады, да якой я залічаны, ды і ўвогуле - нацяналістычная газэта трымаецца сваіх братоў... Зрабіце свой выбар! Рабіце яго зараз, каб заўтра не ламаць галаву...

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.