14. Чаго мы чакаем? ▼

Day 1,259, 10:55 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

Паглядзіце на гэта. Чаму грамадзяне еБеларусі ня могуць атакаваць?

Бітва адбываецца не на нашай тэрыторыі, але баюся не ў гэтым уся праблема. Справа ў тым, што нашая дамова аб сяброўстве з еУкраінай учора-сёння закончылася, і мы ня можам ім дапамагчы. Што ж зараз робіць наш парламент? На адно заключэнне саюзніцтва будзе страчаны цэлы дзень - 24 гадзіны, а мы яшчэ нават не паставілі такое пытанне... Значыць у гэтай бітве мы ўжо дапамагчы ня зможам, а мінулую бітву еУкраіна з трэскам прайграла, зараз іхні другі, і магчыма апошні шанец. Нажаль я яшчэ не ў парламенце, таму і не магу вырашаць такія пытанні, але спадзяюся, што гэтую навіну прачытае хаця б хто-небудзь з кангрэса, і прыслухаецца да маёй "асабістай" просьбы, хаця просіць у сваіх думках увесь народ еУкраіны, якому мы яшчэ не аддзячылі за тую дабрату, якую яны нам даравалі вызваліўшы частку еБеларусі...

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.