[SupportBY] Артыкул для пачаткоўцаў + раздача ежы

Day 1,945, 00:09 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY








Дзень добры!

Вас вітае дзяржаўная Служба Падтрымкі Пачаткоўцаў (яна ж – Міністэрства Дэмаграфіі).

Склад міністэрства:
руководитель [SupportBY]- shevazt



Версія на рускай мове


• Інфармацыя для пачаткоўцаў

1. Перш за ўсё...
...не саромейцеся прасіць дапамогі.
ПАКIДАЙЦЕ КАМЕНТАРЫ ДА ГЭТАГА АРТЫКУЛА I АТРЫМЛIВАЙЦЕ БУЛКI!
Пішыце нам ў асабістыя паведамленні. Таксама гульцы да 20-га ўзроўня могуць задаць пытанне ментарам (цяпер у Беларусі гэта ValdemarButor, Eugene Just II и justacoin) у спецыяльны ўнутрагульнявы чат.

Працягвае дзейнічаць праграма падтрымкі журналістаў.

Мы рэкамендуем вам не праходзіць міма Бібліятэкі Пачаткоўца і асабліва звярнуць увагу на артыкулы з раздзела "Першыя крокі" (некаторыя з іх ёсць у наступных пунктах "Інфармацыі для пачаткоўцаў").

Калі вы жадаеце атрымліваць па электроннай пошце рассыланні з апісаннем асноўных падзей, што адбываюцца ў Беларусі, адпраўце міністру свой e-mail.

НЕ СТВАРАЙЦЕ МУЛЬТЫАКАЎНТАЎ - АТРЫМАЕЦЕ БАН.

Змена гульнявога дня адбываецца ў 11.00 па Менску. Памятайце гэта, каб правільна планаваць свой расклад.

2. Аднаўленне энергіі
Можна папаўняць сваю энергію з дапамогай ежы, батончыкаў і аптэчак.
Ежу вы можаце вырабіць, купіць або атрымаць ад іншых - і з'есці, націснуўшы на кнопку Recover Energy.



Батончыкі даюцца за атрыманне новых званняў (рангаў) і за выкананне Daily Order (штодзённага загада). Іх можна накопліваць, кожны батончык аднаўляе 100 адзінак энергіі.



Аптэчкі ж настойліва не рэкамендуецца выкарыстоўваць.

Адначасова можна аднавіць абмежаваную колькасць энергіі: 10 адзінак кожныя 6 хвілін, такім чынам, за суткі (24 гадзіны) можна аднавіць да 2400 адзінак. Абмежаванне максімальнай энергіі залежыць ад Вашага ўзроўня: пры старце гульні яно роўнае 100, з атрыманнем 21-га ўзроўня яно ўзрасце да 500.

Памятайце, што з кожным новым узроўнем Ваша энергія цалкам аднаўляецца. Але ўсё ж не занадта спяшаецеся яго «прапампоўваць», можна згубіць шанец атрымаць медалі Героя Бітвы (Battle Hero) і голд.

3. Ваенны модуль
Пасля вывучэння асноў гульні можна перайсці да ўдзелу ў бітвах. Для пачатку прачытайце гэты артыкул - Першыя крокі: асновы ваенных дзеянняў.

PaulFromMinsk у бітве з венграмі



4. Сацыяльная і палітычная сферы
Сацыяльная сфера - адна з самых важных у eRepublik. Без яе вывучэння няма сэнсу гуляць, бо зносіны - аснова гульні. Азнаёміцца з сацыяльным модулем дапаможа гэты артыкул - Першыя крокі: сацыяльны модуль.
Палітычная сфера таксама заўсёды прыцягвала ўвагу пачаткоўцаў. Коратка і даступна пра палітычны модуль вы можаце прачытаць у гэтым артыкуле - Першыя крокі ў палітыцы.

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў



5. Некалькі парадаў
• пасля працы на фірме работадаўцы не забывайце адпрацаваць на сваіх уласных фірмах, выдадзеных з самага пачатку - гэта забяспечыць вас ежай на пару баёў.
• паляпшайце вашы Трэніравальныя Залы (Training Grounds) з бясплатнай трэніроўкай да ўзроўня Q4 толькі падчас зніжкі на апгрэйд.
• запрашайце ў гульню сяброў - разам больш цікава!
• уступайце ў адзін з ваенных атрадаў нашай краіны для атрымання актуальных загадаў і паскарэння «прапампоўкі» (за выкананне загадаў вам будуць даваць 1 батончык і 1 базуку);
• апгрэйд пабудоў (падвышэнне Q-шнасці) рабіце толькі падчас адмысловых акцый. Гэта дазволіць зэканоміць вельмі неабходны голд. Акцыі праходзяць рэгулярна, прыкладна раз у 2 месяца;
• памятайце: на большасць простых пытанняў па гульні ёсць адказы ў еВікіпедыі.



Не забывайце падпісвацца (Subscribe) на нашу газету і "галасаваць" (Vote) за ўсе яе выпускі, каб пачаткоўцы заўжды мелі доступ да актуальнай і свежай інфармацыі!