[Міністэрства інфармацыі] Турнір "Нацыянальны шчыт"
NATIONAL BANK OF BLR
Дзень добры, грамадзяне! Вас вiтае Мiнiстэрства інфармацыi еБеларусi!
Міністр інфармацыі: Jahsis_killuminati
Першы намеснік міністра інфармацыі: RomanovichD
Пачынаецца турнір “Ныцыянальны шчыт”. Турнір будзе доўжыцца 7 дзён (з 2310 па 2316 дзень Новага Свету).
- Кожны грамадзянін можа змагацца, каб дасягнуць і нават пераўзыйсьці пэўную мэту па ўроне. Мэта па ўроне разлічваецца на аснове яго ваенных навыкаў і будзе выяўлена ў выглядзе адсоткаў.
- У кожнай краіны будзе пэўная нацыянальная мэта па ўроне на аснове свайго ваеннага патэнцыялу.
- На галоўнай старонцы грамадзянін зможа ўбачыць бягучы прагрэс, дасягнуты ім і яго краінай.
- Кожны грамадзянін і кожная краіна будуць узнагароджаныя ў залежнасці ад іх прагрэсу.
Звярніце ўвагу на тое, што:
- Урон ад звычайных удараў альбо страты ад партызанкі залічваюцца як і заўсёды;
- Але ўрон ад базук, бомбаў і ракет не будзе ўлічвацца ў турніры.
- У кожнай краіне будзе рэйтынг грамадзянаў па выніках дасягнення сваёй мэты, які будзе вылічвацца ў адсотках.
Прыклад:
Мэта грамадзяніна A: 100 000 дамагу; яго дамаг: 500 000; у рэйтынгу будзе паказана: 500%
Мэта грамадзяніна B: 500 000 дамагу; яго дамаг: 1 000 000; ў рэйтынгу будзе паказана: 200%
Гэта азначае, што грамадзянін А будзе вышэй за Грамадзяніна B у рэйтынгу,
Гулец А будзе знаходзіцца вышэй за гульца B у рэйтынгу, нягледзячы на тое, што фактычна гулец B зрабіў больш урону.
Дадзены прыклад таксама дастасоўны і да рэйтынгаў краін.
- Жыхары падзяляюцца на дзве групы: моладзь (1-24 узроўні) і больш дасведчаныя грамадзяне (25+ узроўні).
- Рэйтынг краін засноўваецца на дасягненні краінамі іх уласных мэт.
- Рэйтынгі абнаўляюцца кожныя 20 хвілін.
- Калі жыхар быў забанены, увесь нанесены ім урон выдаляецца з рэйтынгаў.
Узнагароды гульцоў:
Ордэны:
- ТОП-3 жыхароў у кожнай краіне з 1 па 24 узровень;
- ТОП-50 жыхароў у кожнай краіне з 1 па 24 узровень;
- ТОП-3 жыхароў у кожнай краіне з узроўнем 25+;
- ТОП-50 жыхароў у кожнай краіне з узроўнем 25+.
Гульцы таксама будуць узнагароджаны пры дасягненні вызначаных мэт:
100% - +25 ды сілы ;
110% (перавыканаў план на 10
😵- +50 энергетычны цэнтр, тэрмін дзеяння 7 дзён ;
125% - +балы рангу , колькасць балаў роўна вашай мэце падзеленай на 10 (напрыклад: калі мэта - 10 000 000 дамагу, то гулец атрымлівае 1 000 000 балаў рангу);
150% - 50% бустэр урону на 8 гадзін ;
200% - 30 энергетычных батончыкаў ;
300% - +50 энергетычны цэнтр, тэрмін дзеяння 30 дзён ;
500% - 50% бустэр урону на 24 гадзіны ;
750% - 50 энергетыных батончыкаў ;
1 000% - 30 залатых ;
1 500% - 100 энергетычны цэнтр, тэрмін дзеяння 30 дзён ;
2000% - 60 энергетыных батончыкаў ;
2 500% - 50% бустэр дамагу на 24 гадзіны ;
3 000% - 70 энергетычных батончыкаў ;
4 000% - 80 энергетычных батончыкаў ;
5 000% - 60 залатых ;
6 000% - 100 энергетычных батончыкаў ;
Кожныя наступныя 1000% - + 100 энергетычных батончыкаў .
Узнагароды краін:
Падчас турніру краіна атрымае ўзнагароду пры дасягненні пэўных мэтаў па ўрону:
100% - 250 залатых ;
110% (краіна перавыканала план на 10
😵- 100 залатых;
125% - 150 залатых ;
150% - 200 залатых ;
200% - 300 залатых ;
300% - 400 залатых ;
500% - 500 залатых ;
750% - 600 залатых ;
1 000% - 700 залатых ;
1 500% - 800 залатых ;
2000% - 1 000 залатых ;
2 500% - 1 500 залатых ;
3 000% - 2000 залатых ;
4 000% - 2 500 залатых ;
5 000% - 3 000 залатых ;
6 000% - 3 500 залатых ;
7 000% - 4 000 залатых ;
Кожныя наступныя 1000% - + 1000 залатых .
Золата будзе залічана ў скарбніцу краін пасля завяршэння турніру.
У канцы турніру кожная краіна атрымае Шчыт Абароны ў залежнасці ад яе пазіцыі ў рэйтынгу:
З 1 па 10 - Q7 Шчыт Абароны (10 мільярдаў урону);
З 11-га па 20 - Q6 Шчыт Абароны (8 мільярдаў урону);
З 21 па 30 - Q5 Шчыт Абароны (6 мільярдаў урону);
З 31 па 40 - Q4 Шчыт Абароны (4 мільярды ўрону);
З 41 па 50 - Q3 Шчыт Абароны (3 мільярды ўрону);
З 51 па 60 - Q2 Шчыт Абароны (2 мільярды ўрону);
З 61 па 70 - Q1 Шчыт Абароны (1 мільярд ўрону).
Акрамя таго, ТОП-3 краіны атрымаюць эканамічны бустар для іх вытворчасці зброі, ежы і сыравіны:
1-е месца: 60% бонус да вытворчасці на 7 дзён;
2-е месца: 40% бонус да вытворчасці на 7 дзён;
3-е месца: 20% бонус да вытворчасці на 7 дзён.
Дзякуй за ўвагу.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Comments
v
ў
ў, наваліся
v
Что такое "вялiкiя базукi")
Усилители для базук. Чёрненькие такие🙂
Т.е.с бустером всёравно 10000 урона?
нет. Но в рамках турнира будут считать, как 10000
С бустером вообще не учитывается ((
Дзякуй, выправіў
v
V!
вот ещё полезная информация
https://docs.google.com/spreadsheet/ccc?key=0AjKgCN_ZcQuxdE1HRjdLZ2dLS1F6cTd5WHp5cFRkWHc#gid=0
Бред, батонный велнесс посчитан в ценах булок.
Здешние хохлы не умеют думать.
польза: Федеральный Скайпобот перестанет выдавать нули на .bt и .bds
элитный юмор итт, ай лолд