[OP] Ліст з Беларусі

Day 2,842, 05:00 Published in Ukraine Belarus by kajagoogo
Шаноўныя браты-ўкраінцы.

Не мне ўмешвацца ў вашу ўнутраную рэвалюцыю. Не мне вырашаць, хто правы, а хто вінаваты. Але я хачу каб вы ведалі праўду.

Усе тыя ж людзі, якія ўсталявалі дыктатуру ў вас, дапамагаюць Бутору і яго сябрам з МЮ Lisowczyki дзяліць і панаваць у роднай Беларусі.

Яны змагаюцца за тое, каб Беларусь заставалася балотам, каб не было палітыкі ды канкурэнцыі, каб не было новых людзей.


Магчыма, хтосьці быў падмануты добрымі словамі і біў ўсляпую або павёўся на правакацыю, гэта даравальна, але ад фактаў нікуды не ўцячэш. Вось памагатыя падчас апошняга ўгутранага канфлікту:



А зараз, паглядзіце што Бутор вырабляе ў дзяржаўнай прэсе:



На жаль, я не магу згадаць вам усё каментары да артыкула, дзе народ абураўся незразумелым сімвалам ў раздачы і дзе было шмат нязручных пытанняў, так як гэты артыкул спешна выдалілі.

Але Бутор пайшоў далей, выпусціўшы артыкул з дзяржаўнай оргі з паклёпам на мяне і маіх са-партыйцаў:



і дадае іх у чорны спіс.



Што гэта яго “работа” вы можаце даведацца з афармлення чорнага спісу. Ён - рускамоўны.

Тое, чаго дамагліся Лісоўчыкі ў саюзе з "федэрацыяй Бутора" гэта:

1) Поўная дэградацыя ўсіх міністэрстваў.
2) Дэградацыя выбараў (па факце прызначэнне пасады прэзідэнта краіны зверху, без предвыбарчага артыкулу ці палітычнай барацьбы) і дэградацыя палітычных партый.
3) На мапе застаўся 1 рэгіён з 6ці, не хапае грошай нават на МПП.


Але вінаватыя вядома ж не яны, а хтосьці іншы.

Я не прашу ў вас дапамогі, я проста паведамляю вам хто ёсць хто і каго пакрывае. Я паважаю ваш выбар і прашу паважаць мой.

Больш уважліва аналізуйце інфармацыю і не вядзіцеся на шаўты ад МЮ Lisowczyki з просьбамі падтрымаць ці біць супраць рэвалюцыі. Яны даўно зрадзілі дзяржаўным інтарэсам. Хоць я і Lisowczyki ворагі ўнутры краіны, мы ўсе - беларусы ды разам будзем дапамагаць вам, але не будзем ўмешвацца ў вашы ўнутраныя справы, прашу таго ж і ад вас.

З павагай, kajagoogoo, адзін з лідэраў апазіцыі.