[Nacyjanalny Front] Выбары Старшыні Партыі і Новы Маніфест НФ

Day 2,490, 08:33 Published in Belarus Belarus by Kobby88


Паважаныя партыйцы, заўтра адбудуцца выбары старшыні партыі. У мінулым месяцы была спроба ажыццявіць ТО партыі Нацыянальны Фронт і ў кіраўніцтва партыі ёсць важкія прычыны меркаваць, што спроба ТО партыі гульцом Лінтас адбудзецца і зараз, таму для нас вельмі важны кожны голас, кожны партыец. Да таго ж, НФ зараз, на жаль, адзіная партыя, якая супрацьстаіць уладнаму балоту. Адзіная партыя, якую не задавальняе існуючы стан Беларусі як калоніі. Ужо на працягу другога месяца мы не бачым аніякіх дзеянняў так званых прэзідэнтаў па вызваленні краіны. І выбары кіраўніка партыі зараз гэта крок да наступных прэзідэнцкіх выбараў, на кангрэс надзеі з існуючай уладай няма. Каб не дапусціць захопу партыі з дапамогай ботаў і перабежчыкаў з іншых партый Сойм НФ просіць вас аддаць свой голас за ЗміцерУ, які ўжо неаднаразова займаў гэтую пасаду і таксама вядомы працай у розных міністэрствах паспяховых прэзідэнтаў.



Па стварэнні партыя Нацыянальны Фронт у сваёй палітыцы кіравалася Маніфестам З часам некаторыя мэты былі дасягнуты, сітуацыя ў еСвеце памянялася, таму Маніфест будзе адаптаваны да новых выклікаў, якія ставіць перад партыяй і краінай жыццё і рознага кшталту добрыя гульцы (і ўладныя ракі, якія не могуць ў геапалітыку і стратэгію). Маніфест будзе падрыхтаваны цягам двух тыдняў, на працягу гэтага тэрміна партыйцы могуць уносіць свае прапановы ў скайп-чаце партыі, партыйным фідзе, гульнявых канферэнцыях або проста ў каментах да гэтага артыкула.

Жыве Беларусь! Крочым Наперад!

Тым хто дачытаў, няшка