[Nacyjanalny Front] Краю мой мілы, чароўны мой край.

Day 2,292, 22:32 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko
Музычнае суправаджэнне

Краю мой мілы, чароўны мой край,

Зноў я вітаю цябе з любоўю,

Кожнай часінай і кожнай парой,

У думках і марах сваіх я з табою...



Вітаю вас, шаноўнае спадарства! З першым днём вясны 🙂 Сёння Нацыянальны Фронт ладзіць паэтычны конкурс сярод беларускамоўнага насельніцтва нашай еРадзімы, а таксама беларускамоўных беларусаў замежжа.

Верш мае быць на беларускай мове і не меней за 2 чатырохрадкоўі.
Тэма: Беларусь. Гэта можа быць верш пра вашу любоў да нашай бацькаўшчыны, ці напрыклад пра нашыя гістарычныя перамогі.
Дэдлайн: 3 дні (да 3 сакавіка ўключна).

Вершы будуць ацэньваць журы ў наступным складзе:
Tadeush Kosciushko (Нацыянальны Фронт)
Jan Karal Chadkievicz (Нацыянальны Фронт)
vadzimir (Правы Альянс)
Anarkisto (Партыя Аматараў Піва)

Гулец, які зойме першае месца, атрымае прыз у памеры 5 залатых. Акрамя гэтага кожны, хто прыме удзел у конкурсу атрымае па 25 ку7 танкаў і дранікаў на 1000 хп.

Цікавы факт:
1 сакавіка 1918 года — выйшаў у свет першы нумар газеты «Дзянніца» — першай савецкай газеты на беларускай мове

Жыве Беларусь!