[Nacyjanalny Front] Паседжанне ў партыі, змена ў Маніфесце.

Day 1,807, 10:48 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!



     Сёння, 31 кастрычніка, ў Радзе адбылося паседжанне, на якім вырашалася адно пытанне: "Ці варта скасаваць п.3 Маніфеста:

«Мы лічым што прэзідэнтам краіны можа быць толькі беларус. Мы не будзем супраць дапамогі замежных грамадзян нашай краіне, аж да працы на такіх уплывовых пасадах як Міністр абароны або Міністр замежных спраў, але прэзідэнтам можа быць толькі беларус, бо прэзідэнт - гэта сімвал краіны».

     Калі дакладней, то вырашалася, ці будзе кандыдатура ад партыі нацыянальнай, ці грамадзянін-кандыдат будзе мець іншую нацыянальнасць.


     Былі магчымыя варыянты - за/супраць скасавання. Пасля абмеркавання атрымалася наступная сітуацыя:

Галасоў за - 4 (50% Рады)
Галасоў супраць - 4 (50% Рады)*
Голас прэзідэнта партыі - "За".


     У адпаведнасці з правіламі галасавання, было прынята канчатковае рашэнне - за скасаванне трэцяга пункту.

     А цяпер растлумачу вам, супартыйцы, чаму было зроблена менавіта так.



     Пачнем з гістарычнай даведкі.


     Маё балатаванне ад партыі адбылося, як і раней, практычна адразу пасля заканчэння прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку. Інакш кажучы, на пажарны выпадакак. Tadeush - цяперашні прэзідэнт - вельмі жадаў стаць кіраўніком ўрада, але разам з яго кандыдатурай абмяркоўвалася і кандыдатура KittyKet. Ужо тады можна было думаць пра пункт 3 у Маніфесце.

     
     Пасля размовы з KittyKet, усё-ткі была аддадзена перавага пану Tadeush'у, бо ён спрабаваў стаць кіраўніком упершыню. У паненкі KittyKet такі вопыт быў, але ва Ўкраіне.




     Цяпер сітуацыя выглядае так: ад партыі не было вылучана ніводнага беларуса, хто жадаў бы кіраваць краінай. Але была адзіная сур'ёзная заяўка з боку паненкі KittyKet. Дадам яшчэ, што пан Tadeush жадаў балатавацца ў другі раз на пасаду кіраўніка, але я вымушаны быў яму адмовіць, бо адносіны да народу ў яго былі найгоршымі.

    
     Трэба было вырашаць: альбо падтрымліваць кандыдатуры ад іншых партый, альбо выстаўляць KittyKet як кандыдата. Было склікана паседжанне 30 кастрычніка, дзе як мінімум 4 асобы з Рады не былі супраць кандыдатуры KittyKet.


     Вось для гэтага і былі зробленыя праўкі ў Маніфесце.



     Вельмі важна! Скасаванне пункту 3 было вымушаным крокам. Партыя, калі ў ёй будуць жадаючыя ісці на пасаду прэзідэнта, абавязкова падтрымае і дапаможа ахвотным асобам. Як кіраўнік партыі, я спадзяюся, што вярнуць пункт 3 назад магчыма.

     *Заўвага: на момант галасавання ў Радзе было 8 асоб. Цяпер іх колькасць зменшылася да 6.



Eugene Just II