[MoFA] Румынія - пасэсар украінскіх абласцей. Пагадненне.

Day 2,521, 15:37 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Паважаныя грамадзяне! Прапануем для прачытання тэкст пагаднення паміж Румыніяй і Ўкраінаю. Крыніца знаходзіцца тут.

I. Прэамбула

Гэтае пагадненне заключанае паміж урадамі Ўкраіны і Румыніі і пачынае дзейнічаць з моманту падпісання. Тэрмін дзеяння можа быць даволі доўгім, але скасаваць пагадненне можна толькі па сумеснай згодзе.

II. Умовы арэнды

Абодва бакі далі згоду наступным момантам:

1. Пяць абласцей Украіны (Bassarabia, Bukovina, Siveria, Podolia, Dnipro) будуць знаходзіцца пад часовым валоданнем з боку Румыніі.
2. Румынія накіруе сродкі ў памеры 40000 рублёў на рахунак Ўкраіны ў канцы месяца, але не пазней чым на 3 дзень ў наступным месяцы. Падаткі, якія Румынія атрымае падчас валодання ўкраінскімі абласцямі, будуць пералічваць кожны тыдзень.
3. Украіна не будзе ўздымаць паўстанні ў абласцях, названых вышэй, за выключэннем выпадку, калі трэці бок падтрымае паўстанніцкі рух.
4. Калі будзе неабходна знізіць каэфіцыент павелічэння ўплыву (determination), альбо калі Румынія страціць вобласць, тады па просьбе Румыніі Ўкраіна аб'явіць яе Натуральным ворагам для таго, каб вярнуць вобласці пад кантроль Румыніі.
5. Калі закон а Натуральным ворагу не можа быць выдадзены ў сітуацыі, апісанай у п.4, Румынія самастойна можа аб'явіць Украіну Натуральным ворагам.
6. Новыя ўрады абедзьвюх краін сустрэнуцца на 10-ты дзень месяца для таго, каб абмеркаваць некаторыя моманты ці новыя падзеі, звязаныя з пагадненнем.



Belarus MoFA