[Lisowczyki] Квэсты для маладых лісоўчыкаў

Day 2,288, 00:00 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny


Дабрыдзень, ягамосьці!

Наш атрад, атрад лісоўчыкаў, нядаўна стаў прыстанкам для новых людзей, заахвочаных у гульню супольнымі намаганьнямі пана прэзыдэнта й кабінета міністраў. Каб гуляць было весялей ды зручней камандзіры вырашылі выдаць маладым лісоўчыкам некалькі квэстаў, выкананьне якіх будзе шчодра ўзнагароджвацца.



Каб прыняць удзел у квэстах трэба адпавядаць наступным умовам:

1. Быць грамадзянінам еБеларусі і ваяром атраду лісоўчыкаў
2. Мець дату е-нараджэньня не ранейшую за 1 студзеня 2014 году
3. Запоўніць адпаведную форму на пачатку й напрыканцы квэсту і дачакацца адказу камандзіраў

Калі ўсё вышэй напісанае пра цябе, то абірай адзін альбо ўсе разам з прапанаваных квэстаў ды распачынай выкананьне:

Сяброўскі квэст.

Дадай у сябры ня менш за 50 гульцоў (у першую чаргу, кіраўніцтва еБеларусі, камандзіраў й ваяроў свайго атраду).

Узнагарода: ежа на 3,000 hp.
Прыняць квэст.




Квэст "Аматар турніка".

Набяры за 7 дзён 70 адзінак моцы на бясплатнай трэніравальный пляцоўцы.

Узнагарода: 20 q7 танкаў.
Прыняць квэст.


Квэст "Тэрмінатар".

Нанесьці максымальны ўрон у любой вайсковай кампаніі (можна набіваць цягам некалькіх раўндаў, а ня толькі цягам аднаго) 300,000 адзінак урону (свой максымальны ўрон у кампаніі можна ўбачыць унізе старонкі свайго профілю ў адпаведным полі - калі маеш менш за 300,000, то прымай удзел у квэсьце).

Узнагарода: 20 q7 танкаў і ежа на 3,000 hp.
Прыняць квэст.


Квэст "Патрыёт".

Атрымаць мэдаль Сапраўднага патрыёта, прымаючы ўдзел у войнах еБеларусі, ня менш за 2 разы (колькасьць мэдалёў можна праверыць на старонцы свайго профілю).

Узнагарода: 20 q7 танкаў і ежа на 3,000 hp.
Прыняць квэст.



Калі ня маеш магчымасьці выканаць квэст без падтрымкі, то запытвай забесьпячэньне ў атрадным шаўце - табе заўжды дапамогуць.

Далучайся да лісоўчыкаў! Ваюй за Айчыну разам з намі!

Гетман лісоўчыкаў Чорны Война